Ісідар Мілецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісі́дар Міле́цкі (стар.-грэч.: Ισίδωρος ο Μιλήσιος, VI ст. н.э.) — візантыйскі матэматык і архітэктар.
Хуткія факты Ісідар Мілецкі, Дата нараджэння ...
Ісідар Мілецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 442[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 537[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архітэктар, матэматык, фізік |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ісідар.
Разам з Анфіміем Тральскім пабудаваў сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі ў 532—537 гадах.
Ісідар вынайшаў інструмент для бесперапыннага чарчэння парабалы, пры дапамозе якога рашыў задачу пра падваенне куба. Гэты інструмент, паводле словаў Еўтокія, быў падобным на грэчаскую літару «λ».
Са школы Ісідара выйшла так званая «XV кніга „Пачаткаў“», з прычыны таго, што яе складальнік заве Ісідара сваім настаўнікам.