From Wikipedia, the free encyclopedia
І́стра (руск.: Истра) — рака ў Маскоўскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Масква (прыток Акі, басейн Волгі).
Істра | |
---|---|
руск. Истра | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 113 км |
Басейн | 2 050 км² |
Расход вады | 11,3 м³/с (за 12 км ад вусця[1]) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Маскоўскае ўзвышша |
• Каардынаты | 56°14′57,12″ пн. ш. 36°51′47,87″ у. д.HGЯO |
Вусце | Масква |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Пятрова-Дальняе |
• Каардынаты | 55°44′30,12″ пн. ш. 37°08′26,52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Маскоўская вобласць |
Раёны | Сонечнагорскі раён, Істрынскі раён, Краснагорскі раён |
Код у ДВР | 09010101412110000023505 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва старабалцкага паходжання.
Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — латышская рачная назва Istra, літоўская Įstras (< Instras)[2], пруская *Instra (> Instrut[3]), таксама назва прытока дзесенскай ракі Сноў рэчкі Істраўка (< Істра)[4].
Ад балцкага *Isra (без устаўных -n- i -t-), якое з дапамогай пашыральніка -(e)r- ад індаеўрапейскага *eis- / *is- «хутка рухацца», а тое ад карацейшага *ei- / *i- «ісці»[5].
Той жа гідранімічны корань Is- у рачной назве Іса, а з пашыральнікам -(е)l- — у назве Іслач (з другой асновай Ak- са значэннем «крыніца, вада, рака»). Фанетычны варыянт гэтага кораня Jas- у назве Ясельда (з другой асновай -(u)da са значэннем «вада, рака»).
Значэнне назвы Істра можна перадаць як «Плыткая (рака)».
Даўжыня ракі 113 км. Плошча вадазбору 2050 км². Сярэдні расход вады за 12 км ад вусця (гідралагічны пост Паўлаўская Слабада[6]) 11,3[1] (12,1[6]) м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Маскоўскім узвышшы, непадалёк ад пасёлка Каськова[6]. Працякае па тэрыторыі Сонечнагорскага, Істрынскага і Краснагорскага раёнаў Маскоўскай вобласці. Упадае ў раку Масква ў раёне сяла Пятрова-Дальняе[6] (Краснагорскі раён).
Прытокі Істры: Бялянка, Гразеўка (Гразева), Пясочная, Малая Істра, Раменка, Катыш, Чорная і інш.
На рацэ горад Істра, створанае ў 1935[6] годзе Істрынскае вадасховішча і ГЭС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.