From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісламскі фронт (араб. الجبهة الإسلامية) — паўстанцкая ісламісцкая арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Сірыі. Утворана ў лістападзе 2013 года падчас узброенага канфлікту ў краіне[2]. У яе склад увайшлі некалькі ўплывовых радыкальных ісламісцкіх груповак, якія дзейнічалі на поўначы Сірыі[3]. Аб’яднанае фарміраванне стала самым буйным у дадзеным рэгіёне краіны. Лідарам арганізацыі стаў Ахмед Абу Іса.
Ісламскі фронт | |
---|---|
Ідэалогія | ісламізм |
Лідары | Zahran Alloush[d] |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | Сірыя |
Сфарміравана | 22 лістапада 2013 |
Расфарміравана | 15 снежня 2016 |
Саюзнікі | Фронт аль-Нусра |
Праціўнікі |
Сірыя Расія Іран Хезбала Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | 45 000[1] |
Удзел у канфліктах | грамадзянская вайна ў Сірыі |
22 лістапада 2013 года Захран Алуш і Хасан Абуд заявілі аб зліцці сваіх узброеных апалчэнняў у адзіную структуру, а таксама заклікалі іншых паўстанцаў далучыцца да яе[4]. Новая арганізацыя атрымала назву «Ісламскі фронт». Першапачаткова ў яе склад увайшлі шэсць буйных ісламісцкіх груповак, у тым ліку «Ліва ат-Таўхід», «Ахрам аш-Шам», «Ансар аш-Шам», «Армія ісламу», «Ліва аль-Хак» і «Сукур аш-Шам»[5]. Пры гэтым, у склад фронту не ўвайшлі звязаныя з «Аль-Каідай» групоўкі «Фронт ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ), якія супернічалі з гэтымі ісламісцкімі арганізацыямі[6].
Па папярэдняй дамоўленасці, баевікі аб’ядналіся на тры месяцы. Як дзейнічаць далей, яны мелі намер вырашыць па заканчэнні гэтага тэрміну. Аб’яднанне ісламістаў ў паўночнай Сірыі адбылося праз некалькі дзён пасля гібелі Абдула-Кадзіра Салеха, які ўзначальваў «Брыгаду Таўхід». Камандзір загінуў ад ран, атрыманых у ходзе бамбардзіроўкі. Да аб’яднання сірыйскіх ісламістаў падштурхнулі нядаўнія поспехі ўрадавых сіл у раёне Алепа, дзе баевікі за апошнія тыдні страцілі адразу некалькі важных аб’ектаў[7].
Паводле ацэнак экспертаў, агульная колькасць баевікоў групоўкі дасягала 45 000[8]. Ісламісты ваявалі як з сірыйскімі ўрадавымі сіламі, так і з іншымі паўстанцкімі групоўкамі. Таксама прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што не будуць супрацоўнічаць з нацыянальнай кааліцыяй сірыйскай апазіцыі і ўдзельнічаць у мірнай канферэнцыі «Жэнева-2»[9]. Адначасна баевікі групоўкі захапілі шэраг складоў і аб’ектаў, падкантрольных «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА).
Дактрына групоўкі цалкам супадала з экстрэмісцкімі ўстаноўкамі тэрарыстычнай арганізацыі «Фронт аль-Нусра» — узброеным крылом «Аль-Каіды» ў Сірыі. Арганізацыя мела на мэце зрынуць урад Сірыі і шляхам гвалту і тэрору ўсталяваць на тэрыторыі краіны ісламісцкі эмірат — дзяржаву, пабудаваную на аснове законаў шарыяту, але, у адрозненне ад ІДІЛ, у тлумачэнні шарыяту салафізму з выкарыстаннем дасягненняў аравійскіх навук. Незадаволеныя тым, што ІДІЛ ператварыла джыхад у відэагульню, а адрубаннем галоў замест расстрэлаў у патыліцу значна знізіла колькасць асоб, якіх можна і трэба пакараць смерцю за здраду ісламу. Хоць сапраўдная прычына вайны паміж ІФ і ІД больш банальна — барацьба за ўладу, выкліканая ўзаемнымі пераходамі баевікоў з адной арганізацыі ў іншую[10][11] гэтак жа, ІФ стваралася як саюз бандфармаванняў з раўнапраўным членствам, а ІД была цэнтралізаванай групоўкай, якой прысягалі на вернасць іншыя апалчэнні.
Групоўка «Армія Іслама» пад камандаваннем Захрана Алуша ўдзельнічала разам з радыкаламі арганізацыі «Фронт ан-Нусра» ў разні, наладжанай баевікамі ў працоўным пасёлку Адра, што паблізу Дамаска. Напад баевікоў на горад апынуўся жахліва жорсткім нават па мерках кровапралітнай сірыйскай вайны[12][13][14][15]. У лістападзе 2015 года Армія ісламу выкарыстала сотні людзей у якасці жывога шчыта ад авіяўдараў ВПС Сірыі. Па паведамленні сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, гэта былі жыхары падкантрольных урадавым войскам частак Усходняй Гуты[16][17][18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.