горад у Ісландыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісафіёрдур (ісл.: Ísafjörður, літаральна "ледзяны фіёрд") — горад на паўночным захадзе Ісландыі. З'яўляецца найбуйнейшым горадам на паўвостраве Вестфірдзір.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Першыя пасяленцы з'явіліся на месцы цяперашняга горада яшчэ ў 920 годзе. Пазней тут селяцца нарвежскія і ісландскія гандляры, а ў XVI стагоддзі некалькі англійскіх і нямецкіх кампаній ствараюць у Ісафіёрдуры свае факторыі. Пасля, калі ў гады дацкага праўлення у Ісландыі дзейнічала забарона на вядзенне знешняга гандлю, на паўднёвай ўскраіне горада былі ўзведзены шэраг будынкаў, якія з'яўляюцца сёння найстарэйшымі з захаваных ў Ісландыі (напр. Т'ёрухусід, пабудаваны ў 1734 г.).
Пачынаючы з XVIII стагоддзя дабрабыт жыхароў горада паступова расце дзякуючы створаным тут вытворчасцям па перапрацоўцы салёнай і сушаный рыбы. Гандлёвыя правы Ісафіёрдур атрымаў ў 1787 годзе, гарадскі статус - у 1866 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.