![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Solidus_of_Irene.png/640px-Solidus_of_Irene.png&w=640&q=50)
Ірына (візантыйская імператрыца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ірына (значэнні).
Ірына (грэч. Εἰρήνη; каля 752[1][2][…], Афіны — 9 жніўня 803(0803-08-09)[1][3][…], Востраў Лесбас[4]) — візантыйская імператрыца з Ісаўрыйскай дынастыі ў 797—802 гадах. Стала першай[6] жанчынай у гісторыі Візантыі, якая кіравала самастойна.
Хуткія факты Ірына, Візантыйская імператрыца ...
Ірына | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Εἰρήνη | |||||||
![]() Імператрыца Ірына на залатой манеце | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін VI | ||||||
Пераемнік | Нікіфар I | ||||||
Нараджэнне |
каля 752[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 жніўня 803(0803-08-09)[1][3][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ісаўрыйская | ||||||
Муж | Леў IV Хазар[4][5] | ||||||
Дзеці | Канстанцін VI[d] | ||||||
![]() |
Закрыць
Стала жонкай імператара Льва IV Хазара ў 768 годзе, пасля ягонай смерці ў 780 годзе пачала кіраваць як рэгентка пры сваім малалетнім сыне Канстанціне VI. Калі сын пасталеў і стаў прэтэндаваць на самастойнае кіраванне, Ірына асляпіла яго, захапіўшы самадзяржаўную ўладу ў імперыі. Тым не менш за аднаўленне іконашанавання на Другім Нікейскім саборы кананізавана праваслаўнай царквой у ліку святых (памяць у розных візантыйскіх і грэчаскіх календарах паказваецца 7 і 9 жніўня паводле юліянскага календара)[6].