![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Maurycy_Gottlieb_-_Salome%2527s_Dance_1879.jpg/640px-Maurycy_Gottlieb_-_Salome%2527s_Dance_1879.jpg&w=640&q=50)
Ірад Філіп I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірад Філіп I, Ірад III — сын іудзейскага цара Ірада Вялікага ад другой жонкі Марыяны, дачкі першасвяшчэнніка Сімона; быў першым мужам Ірадыяды, якая нарадзіла яму дачку Саламію. У евангеллях згадваецца ў сувязі з турэмным зняволеннем Іаана Хрысціцеля. Па завяшчанню бацькі Філіп быў пазбаўлены спадчыны і права панавання, неўзабаве пасля яго смерці разам з жонкай выехаў у Рым, дзе жыў на ўтрыманні імператара. Такое незайздроснае становішча мужа глыбока ўразіла фанаберыстую і ўладалгобівую Ірадыяду, і яна дасягнула жаданага звання царыцы без Філіпа, калі разарвала свой шлюб з ім і стала жонкай яго зводнага брата Ірада Анціпы[1].
Хуткія факты Нараджэнне, Смерць ...
Ірад Філіп I | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 27 да н.э. |
Смерць | 30-я |
Род | Ірадыяды[d] |
Бацька | Ірад Вялікі |
Маці | Марыямна[d] |
Жонка | Ірадыяда |
Дзеці | Саламея[d] |
Закрыць