Інфлянцкае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфлянцкае княства, пазней Задзвінскае герцагства (лац.: Ducatus Ultradunensis, Ducatus Transdunensis) — палітычна-адміністрацыйнае ўтварэнне на землях Лівоніі (Інфлянтаў) (сучасн. Латвія і паўднёвая Эстонія), злучанае уніяй з ВКЛ, з 1569 г. падуладнае Рэчы Паспалітай як кандамініум — супольнае ўладанне Кароны і ВКЛ. Утворана 25 снежня 1566 г. на Гарадзенскім сойме.
унія з Вялікім Княствам Літоўскім (1566 — 1569) з 1569 кандамініум Рэчы Паспалітай | |||
Задзвінскае княства | |||
---|---|---|---|
Ducatus Ultradunensis Ducatus Transdunensis | |||
|
|||
|
|||
Сталіца | Фелін | ||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Кіраўнікі дзяржавы | |||
Адміністратар | |||
• 1566 — 1578 | Ян Геранімавіч Хадкевіч | ||
• 1578 — 1582 | Мікалай Радзівіл Руды | ||
• 1603 — 1621 | Ян Караль Хадкевіч | ||
Губернатар | |||
• 1582 — 1584 | Юрый Радзівіл | ||
Генеральны камісар | |||
• 1582 — 1588 | С. Пенкаслаўскі | ||
• 1588 — 1598 | Я. Дз. Салікоўскі | ||
• 1598 — 1603 | Л. Сапега | ||
• 1604 — 1621 | Ян Караль Хадкевіч | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова ахоплівала тэрыторыі Лівоніі, якія знаходзіліся на поўначы і ўсходзе ад Дзвіны (Відзэмэ, Латгалія, Паўднёвая Эстонія). У склад Задзвінскага княства былі ўключаны не толькі былыя землі Інфлянцкага ордэна, але і секулярызаваныя ўладанні Рыжскага архібіскупства. Іменна за гэтай тэрыторыяй у 2-й палавіне XVI — пачатку XVII стст. замацавалася вузкае значэнне тэрміна Лівонія (Інфлянты).