From Wikipedia, the free encyclopedia
Інуіты (саманазва: Inuit, ᐃᓄᐃᑦ, літаральна «людзі» або «сапраўдныя людзі») — група эскімоскіх народаў, якія размаўляюць на інуіцкіх мовах. Кампактна жывуць на поўначы Аляскі (ЗША), поўначы Канады, у Грэнландыі. Агульная колькасць перавышае 130 тысяч чалавек.
Інуіты, як і іншыя эскімосы, паходзяць ад групы азіяцкіх перасяленцаў, якія мінавалі Берынгаў праліў і трапілі ў Паўночную Амерыку каля 6 тысяч гадоў таму. У 4 — 3 тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі сучаснай Аляскі склалася старажытная культура стваральнікаў мікралітаў. Яе прадстаўнікі спарадзілі дзве розныя хвалі міграцый у арктычныя раёны Новага Света. Першая пачалася ў 3 тысячагоддзі да н. э. і належала палеаэскімосам. Другая — толькі ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. Мігранты другой хвалі з’яўляліся носьбітамі дастаткова развітай культуры Туле, якая сфарміравалася да VIII — IX стст. н. э. на ўсход ад заліва Амундсена на аснове адгалінаванняў старажытнай берынгаморскай і бірнікскай культур. Культура Туле належала непасрэдна продкам інуітаў. Да пачатку XXI ст. некаторыя даследчыкі выказвалі думку, што носьбіты культуры Туле асімілявалі палеаэскімосаў, аднак генетычныя даследаванні 2010 г. абверглі гэта.
Да XIV ст. продкі інуітаў занялі вялізарныя тэрыторыі Паўночнай Амерыкі ад поўначы Аляскі на захадзе да Грэнландыі на ўсходзе, ад Гудзонава заліва на поўдні да вострава Элсмір на поўначы. Яны здолелі прыстасавацца да новых умоў. У некаторых выпадках змянялі гаспадарчыя заняткі, пераходзілі ад палявання на кітоў і ластаногіх да рыбалоўства і палявання на карыбу. Нягледзячы на адсутнасць шчыльнай грамадскай арганізацыі, інуіты захавалі адносную моўную еднасць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.