Інгушэція
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інгушэ́ція (руск.: Республика Ингушетия; інгуш.: ГӀалгӀай Мохк) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Чачнёй, Паўночнай Асеціяй і Грузіяй.
Інгушэція | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Республика Ингушетия інгуш.: ГӀалгӀай Мохк | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Гімн | Гімн Інгушэціі | ||||
Статус | Рэспубліка | ||||
Уваходзіць у | Паўночна-Каўказскую федэральную акругу | ||||
Уключае |
4 муніцыпальныя раёны, 4 гарадскія акругі |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Магас | ||||
Інш. буйныя гарады | Назрань, Арджанікідзаўская | ||||
Дата ўтварэння | 4 чэрвеня 1992 | ||||
Кіраўнік | Юнус-Бек Яўкураў | ||||
Старшыня Урада | Абубакар Мальсагаў | ||||
Афіцыйная мова | руская, інгушская[1] | ||||
Насельніцтва (2013) |
▲442 255[2] (72-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 114 чал./км² | ||||
Плошча |
3685[3] (81-е месца) |
||||
Часавы пояс | +2 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-IN | ||||
Код аўтам. нумароў | 06 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгушэція не мяжуе з Кабардзіна-Балкарыяй, нягледзячы на тое, што наяўнасць такой мяжы адзначана на афіцыйных сайтах абедзвюх рэспублік. Інгушэцію ад КБР аддзяляе вельмі вузкая паласа зямлі, на якой знаходзіцца паселішча з асяцінскай назвай Хурыкау («Сонечнае сяло») пераважна населенае інгушамі. Хоць сітуацыя з гэтым пярэсмыкам няпростая, фармальна і юрыдычна ён адносіцца да Паўночнай Асеціі. Паміж Паўночнай Асеціяй і Інгушэціяй існуе тэрытарыяльная спрэчка — Інгушэція аспрэчвае частку Прыгараднага раёна Паўночнай Асеціі на ўсход ад Уладзікаўказа. Па тэрыторыі Інгушэція — самы маленькі рэгіён Расіі (не ўлічваючы гарадоў федэральнага падначалення Масквы і Санкт-Пецярбурга).
Інгушэція размешчаная на паўночных схілах перадгор’я Вялікага Каўказскага хрыбта, у цэнтральнай яго частцы. Назва рэспублікі паходзіць ад рускага наймення карэннага насельніцтва (інгушы — верагодня, ад назвы сяла Ангушт). Саманазва народа — «галагай».