![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/K%25C3%25A9pes_Kr%25C3%25B3nika_1360.jpg/640px-K%25C3%25A9pes_Kr%25C3%25B3nika_1360.jpg&w=640&q=50)
Ілюстраваная хроніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілюстраваная хроніка (лац.: Chronicon pictum, Marci de Kalt, Chronica de gestis Hungarorum) — сярэднявечная венгерская хроніка, якая меркавана была напісана Маркам Кальці (венг.) (бел., святаром касцёла Дзевы Марыі (венг.) (бел. ў горадзе Секешфехервар.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/K%C3%A9pes_Kr%C3%B3nika_1360.jpg/640px-K%C3%A9pes_Kr%C3%B3nika_1360.jpg)
Найпрыгажэйшая венгерская сярэдневяковая хроніка, якая вядома сваімі ілюстрацыямі (147 мініяцюр), адсюль і яе назва — ілюстраваная хроніка. Мініяцюры з’яўляюцца цудоўнай крыніцай інфармацыі пра жыццё, адзенне і звычаі сярэдневяковай Венгрыі. Хроніка апісвае легендарнае паходжанне і сярэдневяковую гісторыю венграў да XIV ст., да часу кіравання Карла I Роберта. Хроніка створана ў 1360 годзе ў часы кіравання Людовіка I Вялікага.
Па невядомых прычынах хроніка знаходзілася ў Вене, дзе была знойдзена ў XIX ст. У 1933 годзе яна была перавезена ў Будапешт, дзе цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Ферэнца Сечэні.