From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілля Барысавіч Катунін (17 лістапада 1908 — 23 красавіка 1944) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Ілля Барысавіч Катунін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1908 |
Месца нараджэння | Гомель, Расійская імперыя |
Дата смерці | 23 красавіка 1944 (35 гадоў) |
Месца смерці | Вардзё, Нарвегія |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя ВМФ |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне |
|
Часць | 46 штурмавы авіяполк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на станкабудаўнічым заводзе. Праходзіў службу ў ваенна-марскім флоце з 1932 па 1934 гг. У 1934 г. скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў .
З 1934 г. — пілот-інструктар бежыцкага аэраклуба, потым начальнік лётнай часці Бранскага аэраклуба. У дзеючую армію накіраваны вясной 1943 г., у 46-ы авіяполк Паўночнага флота, які дыслацыраваўся ў Запаляр'і. Здзейсніў 12 баявых вылетаў.
23 красавіка 1944 г. для знішчэння варожага канвоя ў Варанген-фіордзе (Паўночная Нарвегія) выляцела васьмёрка «ілаў» пад прыкрыццем 14 знішчальнікаў. Групу вёў парторг эскадрыллі капітан І. Б. Катунін. У раёне Вардзё яго штурмавікі дакладна выйшлі на караван, які складаўся з 8 транспартаў і 20 караблей аховы, сярод якіх было 6 мінаносцаў. Знішчальнікі прыкрыцця звязалі боем гітлераўскія самалёты, а штурмавікі Катуніна, якія прарваліся праз шчыльны зянітны агонь, накіраваліся да транспартаў.
Вядучы пайшоў у атаку на галаўны транспарт. Раптоўна яго Іл-2 быў падбіты і загарэўся. Капітан Катунін увёў машыну у піке на вышыні 1300 метраў і накіраваў яе ў транспарт. Адбыўся моцны выбух, і карабель ворага ў 3000 брута рэгістравых тон затануў.
Бюст І. Б. Катуніна, усталяваны ў пасёлку Сафонава на Алеі Герояў каля музея ВПС ПФ
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.