From Wikipedia, the free encyclopedia
Ікаўка — вымушанае сінхроннае скарачэнне міжрэбравых цягліц і дыяфрагмы, выкліканая раптоўным ўдыхам з наступным закрыццём галасавой шчыліны з характэрным гукам.
Ікаўка | |
---|---|
МКХ-10 | R06.6 |
МКХ-9 | 786.8 |
МКБ-9-КМ | 786.8 |
DiseasesDB | 5887 |
MedlinePlus | 003068 |
eMedicine | emerg/252 |
MeSH | D006606 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ікаўку выклікае стымуляцыя канчаткаў блукальнага нерву, а таксама дыяфрагмальных і сімпатычных нерваў, якія іннервуюць органы грудной клеткі, брухавінную паражніну, вуха, нос і горла, або стымуляцыя цэнтра ікаўкі ў ЦНС. Частата ікаўкі можа складаць 2-60 / хв. Звычайна доўжыцца не доўга (хвіліны), і, часцей за ўсё, звязаная з хуткім або празмерным напаўненнем страўніка. Хранічная (> 48 гадз.) ікаўка выклікае значную стомленасць, дыскамфорт, страту масы цела (перашкаджаючы спажыванню ежы), бессань і дэпрэсію.
Прычыны хранічнай ікаўкі:
Абавязкова: агульны аналіз крыві, крэатынін у сыроватцы і электраліты, ЭКГ, РГП грудной клеткі. У залежнасці ад клінічнай карціны: паказчыкі функцыі печані, узровень кальцыя, МРТ галавы, КТ грудной клеткі, паяснічная пункцыя, гастраскапія, эзафагаманаметрыя, спіраграфія, бронхаскапія, ЭЭГ.
Галоўная мэта — ліквідаваць прычыну. У сімптаматычным лячэнні ў першую чаргу выкарыстоўваецца: метаклапрамід 10-20 мг у/ж або 40 мг / дз. рот., галаперыдол 2 мг д/ц ці 5-10 мг / дз. рот., хлорпрамазін 25-50 мг у/ж на працягу 30-60 хв, далей 25-50 мг 3-4 × дз. рот. каб прадухіліць адрыг. Лекавым сродкам другога шэрагу з'яўляецца баклафен 5-10 мг 2 × дз. (макс. 40 мг/дз.). У выпадку ікаўкі рэзісцэнтнай да вышэй апісанага лячэння, — мідазалам у бесперапыннай інфузіі п / да 0,25-1 мг / гадз. або аднабаковая блакада дыяфрагмальнага нерва. Таксама прымяняюцца спазмалітыкі, якія расслабляюць мышцы, наладжваюць працу ўнутраных органаў і аднаўляюць кровазварот.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.