![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Kobayashi_Izanami_and_Izanagi.jpg/640px-Kobayashi_Izanami_and_Izanagi.jpg&w=640&q=50)
Ідзанакі і Ідзанамі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ідзана́кі і Ідзана́мі[1] — у японскай міфалогіі і рэлігіі сінта вышэйшыя багі (муж і жонка), апошнія з 5 пакаленняў багоў, якія з'яўляліся на свет парамі; першыя багі, якія мелі антрапаморфнае аблічча і маглі нараджаць іншых багоў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Kobayashi_Izanami_and_Izanagi.jpg/320px-Kobayashi_Izanami_and_Izanagi.jpg)
Ідзанакі і Ідзанамі стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія астравы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у тым ліку багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.