Ігі Поп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігі Поп (англ.: Iggy Pop, сапраўднае імя James Newell Osterberg, Jr. — Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы, нар. 21 красавіка 1947) — амерыканскі рок-вакаліст, адзін з пачынальнікаў і гуру альтэрнатыўнага рока[1]. За ўнёсак у развіццё рок-альтэрнатывы яго завуць «хросным бацькам» (часам «дзядулем») панк-рока і гранжа. У 2009 годзе аўтарытэтны брытанскі часопіс «Classic Rock» ганараваў яго званнем «Жывая легенда»[2].
Ігі Поп | |
---|---|
Iggy Pop | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1947(1947-04-21) (77 гадоў) |
Месца нараджэння | Маскеган, штат Мічыган, |
Краіна | |
Жонка | Wendy Weissberg[d], Suchi Asano[d] і Nina Alu[d] |
Дзеці | Eric Benson[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, паэт, прадзюсар, акцёр |
Гады актыўнасці | з 1965 |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | ударныя, акустычная гітара, клавішныя |
Жанры |
прота-панк гаражны рок панк-рок глэм-рок пост-панк хард-рок альтэрнатыўны рок |
Псеўданімы | Ігі Поп |
Калектывы | The Stooges |
Супрацоўніцтва |
Дэвід Боўі The Trolls Green Day Sum 41 Peaches Слэш Горан Брэгавіч |
Лэйблы | Virgin Records, RCA, A&M, Arista Records, Elektra Records |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
У канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў Ігі Поп быў салістам у рок-гурце The Stooges, якая моцна паўплывала на развіццё хард-рока і панк-рока. The Stooges сталі скандальна вядомымі сваімі канцэртнымі выступленнямі, падчас якіх Ігі (які традыцыйна выступаў з аголеным тулавам) часта калечыў сябе, абражаў гледачоў, распранаўся і скакаў са сцэны ў натоўп (першым выкарыстаў скачок у натоўп). The Stooges былі сем разоў няўдала намінаваны на ўключэнне ў Залу славы рок-н-рола, нарэшце 15 сакавіка 2010 года яны былі ўведзены туды, на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Нью-Ёрку[3].
Папулярнасць Ігі не раз змянялася на працягу ўсёй яго наступнай сольнай кар'еры. Яго найбольш вядомыя сольныя песні — «Lust for Life», «I'm Bored», «Real Wild Child (Wild One)», «The Passenger» і хіт-сінгл «Candy» (дуэт з вакалісткай The B-52's, Кейт Пірсан) які патрапіў у Top 40[4]. Біяграфічны фільм пра яго жыццё і кар'еры пад назвай «The Passenger» знаходзіцца ў распрацоўцы. Мянушку «Ігі» яму далі Майкл Эрлевайн і іншыя таварышы па гурце «Prime Movers» за тое, што Остэрберг раней іграў у групе «The Iguanas»[4]. Ігі Поп агульнапрызнаны як адзін з самых дынамічных выканаўцаў усіх часоў[1]. З 1990-х шмат здымаецца ў кіно.