From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігнат Дамінік Францішак Лапацінскі (польск.: Ignacy Dominik Franciszek Łopaciński; 18 верасня 1822, в. Сар’я, Дрысенскі павет — 11 мая 1882) — памешчык, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Ігнат Дамінік Лапацінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 верасня 1822[1] |
||||||
Смерць |
11 мая 1882 (59 гадоў) |
||||||
Род | Лапацінскія | ||||||
Бацька | Юзаф Мікалай Лапацінскі[d] | ||||||
Маці | Дарота Марыконі[d] | ||||||
Жонка | Марыя з Шумскіх[d] | ||||||
Дзеці | Станіслаў Лапацінскі | ||||||
Член у | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Юзафа Мікалая Лапацінскага, маршалка дрысенскага. Валодаў маёнткам Кайраны і Бязданы ў Віленскай, Лявонпаль і Сар’я ў Віцебскай губерні[2].
Недалёка ад сямейных могілак, дзе была пахаваная яго жонка Марыя, няўцешны ўдавец вырашыў пабудаваць мураваны касцёл. Ужо 10 мая 1851 года, усяго праз некалькі тыдняў пасля пахавання жонкі, Лапацінскі склаў пісьмовы дагавор на стварэнне праекта храма і кіраўніцтва ўсімі будаўнічымі працамі з архітэктарам Густавам Вільгельмавічам Шахтам. Дагавор з архітэктарам, які быў прускім падданым, склалі на нямецкай мове. У 1851—1857 гадах быў узведзены касцёл у неагатычным стылі[3].
У 1855—1858 гг. маршалак дрысенскі.
У час паўстання 1863 года ўваходзіў у групоўку «белых» Якуба Гейштара, пазней — у Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, дзе ўзначаліў сектар прэсы і карэспандэнцыі. Аўтар большасці пракламацый і адозваў, выдадзеных аддзелам. Пасля паўстання жыў пад наглядам паліцыі ў Кайранах[2].
Ажаніўся 18 мая 1846 года з Марыяй з Шумскіх (1821—1851), дачкой Станіслава Шумскага і Марыі са Святаполк-Мірскіх. Дзеці:
Пасля нараджэння трэцяга дзіцяці Марыя цяжка захварэла і ў хуткім часе памерла 17 красавіка 1851 года. Як пісала сучасніца Ігнація Лапацінскага, адну толькі сваю Марыю ён «кахаў у жыцці і застаўся верным ёй пасля смерці». Марыю пахавалі на сямейных могілках у Сар’і[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.