From Wikipedia, the free encyclopedia
І́гар Анатольевіч Рачкоўскі (нар. 5 красавіка 1968, Смаргонь) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2007).
Ігар Анатольевіч Рачкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Боечка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
5 красавіка 1968[1] (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, Інстытут нацыянальнай бяспекі Беларусі, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт |
||||||
Прафесія | афіцэр, юрыст | ||||||
Дзейнасць | военачальнік, спартыўны функцыянер | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Род войскаў |
Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння, ваенная контрразведка, пагранічныя войскі |
||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
|
У 1990 годзе скончыў камандна-інжынерны факультэт Рыжскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1996 годзе — курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2001 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Праходзіў службу на розных афіцэрскіх пасадах ва ўзброеных сілах і органах дзяржаўнай бяспекі. У пагранічных войсках з верасня 1998 года. З 2004 года ўзначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў пагранічных войск.
10 красавіка 2007 указам прэзідэнта № 175 прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Беларусі. З верасня 2007 — згодна з указам аб пераназванні — старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 11 верасня 2007 атрымаў званне генерал-маёра.
У красавіку 2010 года вызначыўся тым, што зрабіў выступ у парламенце Беларусі на беларускай мове.[2]. Пазней ён патлумачыў: Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе[3].
31 ліпеня 2012 Ігар Рачкоўскі вызвалены ад займанай пасады за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Гэта было звязана з гісторыяй шведскіх мядзведзікаў, якіх 4 ліпеня скідвалі з самалёта над Мінскам і Івянцом.
З лістапада 2012 першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь у 2014—2017 гадах.
Мае пяцёра дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.