Іван Нічыпаравіч Залатарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Залатарэнка (? — 17 кастрычніка 1655, Стары Быхаў) — нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска (1654—1655).
Хуткія факты Іван Нічыпаравіч Залатарэнка, Дата нараджэння ...
Іван Нічыпаравіч Залатарэнка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1655(1655-10-17) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Званне | Наказны гетман Войска Запарожскага (1654— 1655) |
Камандаваў | корсунскім (1652) і нежынскім (1652—1655 палкамі |
Бітвы/войны | Бітва пад Батогам, аблога Смаленска, 1654 і інш. |
![]() |
Закрыць
У час вайны 1654—1667 гадоў Багдан Хмяльніцкі даручыў Залатарэнку кіраваць 20-тысячнай групоўкай казакаў у Беларусі. Дапамагаючы царскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск, Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады. Жыхары панічна баяліся ягонага войска з-за жорсткага гвалту, які чынілі казакі. Залатарэнка загінуў у час аблогі Старога Быхава (восень 1655).
З асобай гетмана таксама звязана першае пісьмовае ўжыванне тэрміна «Беларусія» ў лісце да маскоўскага цара ад 29 верасня 1654 года[1].