From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Міхайлавіч Ерашоў (26 верасня 1911, Лепель — 8 мая 1948) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1].
Іван Міхайлавіч Ерашоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1948 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум, Сталінградскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, Ваенна-паветраную акадэмію. Працаваў настаўнікам. У Чырвонай Арміі з 1933 года. На фронце з мая 1943 г. Камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны. Пасля вайны да лістапада 1947 года працягваў службу у Ваенна-паветраных сілах у горадзе Чкалаў (зараз — Арэнбург). Памёр і пахаваны ў Новачаркаску.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1944 г.
Сярэдняй школе № 2 горада Лепеля прысвоена яго імя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.