From Wikipedia, the free encyclopedia
Іанійскі саюз (стар.-грэч.: κοινὸν τῶν Ἰώνων) — аб'яднанне старажытнагрэчаскіх полісаў Іоніі.
Згодна традыцыі, Іанійскі саюз узнік у 1086 да н.э. г. да н. э. - 1075 да н.э. г. да н. э. як палітычнае і рэлігійнае аб'яднанне іанійскіх калоній у Малой Азіі. Першапачаткова ўключаў 7 гарадоў. Галоўную ролю адыгрывалі Мілет, Эфес і Прыена. Пазней саюз быў пашыраны да 12 полісаў. Апошнім у 650 г. да н. э. увайшоў эалійскі поліс Смірна.
Іанійскі саюз адыграў значную ролю ў барацьбе іанійцаў з карыйскай дзяржавай Меліяй (VIII ст. да н. э.), а таксама супраць кімерыйскай пагрозы (VII ст. да н. э.). Але ў далейшым яго палітычны і ваенны ўплыў быў страчаны, што асабліва праявілася ў гады барацьбы супраць персаў (499 - 479 гг. да н. э.). Полісы, што ўваходзілі ў склад саюза, захоўвалі незалежнасць і мелі права асабістага палітычнага выбару. Аднак яны звычайна захоўвалі паміж сабою мірныя адносіны, сумесна праводзілі паніоніі — свята і гульні ў гонар Пасейдона. У 540 г. да н. э. у паселішчы Мелія быў пабудаваны сумесны храм Пасейдона.
Іанійскі саюз працягваў існаваць пад уладай Македоніі (з 334 г. да н. э.), а потым Рыма (з 133 г. да н. э.). У перыяд Рымскай імперыі адбіваў асабістую манету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.