From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаган Іозеф Цафані (ням.: Johann Zoffany; пры нараджэнні Іаган Іозеф Цаўфелі, ням.: Johannes Josephus Zauffely; 13 сакавіка 1733 — 11 лістапада 1810) — нямецкі мастак-неакласік, большую частку жыцця які працаваў у Англіі. Яго работы выстаўляюцца ў многіх вядомых брытанскіх галерэях, такіх як Лонданская нацыянальная галерэя, Брытанская галерэя Тэйт і Каралеўская калекцыя.
Іаган Цафані | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1733[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1810[1][5][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mary Thomas[d][7] |
Дзеці | Cecilia Clementine Elizabeth Zoffany[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, гравёр, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | партрэт[8][4], гістарычны жывапіс[4] і аўтапартрэт[4] |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм[9] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Франкфурце. Вучыўся ў Рэгенсбургу ў Марціна Шпеера, а пазней у Рыме; у 1760 годзе разам з Януарыусам Зікам працаваў над роспісамі палаца ў Трыры. Па вяртанні ў Рэгенсбург, ажаніўся, але няўдала, і, ратуючыся ад няшчаснага сямейнага жыцця, з’ехаў у 1761 годзе ў Лондан. Тут Цафані адкрыў для сябе жывапіс, натхнёны тэатрам, і, дзякуючы Бенджаміну Вільсану, пазнаёміўся з акцёрам Дэвідам Гарыкам, якога пазней неаднаразова партрэтаваў.
У 1762 годзе ён жыў у доме Гарыка і намаляваў яго на сваёй карціне «Вяртанне фермера» (1762), якая паклала пачатак серыі «сцэн гутаркі», натхнёнай тэатрам і ўзыходзячай да Хогарта. Гэтую серыю мастак працягваў да 1770 года, па жаданні самога акцёра, які клапаціўся аб самарэкламе («Партрэт Дэвіда Гарыка», «Гарык у ролі Абеля Другера»). Цафані выканаў таксама некалькі работ на фантастычныя сюжэты, а таксама партрэты ў натуральную велічыню.
У 1762 годзе, атрымаўшы заступніцтва англійскага караля Георга III, ён піша партрэты чальцоў каралеўскай сям’і («Прынц Валійскі і прынц Фрыдрых у выглядзе купідонаў», 1765; «Каралева Шарлота з двума дзецьмі», 1766; «Георг III з сям’ёй», 1770; Каралева Шарлота, прынц Валійскі і герцаг Йоркскі"; «Прынцэса Амелія»).
У 1769 годзе Цафані становіцца членам-карэспандэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў, а ў 1772 годзе выставіў карціну «Клас анатоміі ў Каралеўскай Акадэміі», адразу ж набытую Георгам III. У 1773 годзе ён з’ехаў у Фларэнцыю, дзе піша кампазіцыю «Трыбуна Уфіцы» (1776), а ў 1779 годзе вяртаецца ў Англію, зрабіўшы па дарозе прыпынак у Вене. У 1782 годзе Цафані выканаў свой шэдэўр, карціну «Чарльз Таўнлі ў сваёй галерэі скульптур».
У 1783—1789 гадах мастак наведаў Індыю, дзе напісаў, у прыватнасці, «Партрэт Уорэна Хастынгса з жонкай».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.