From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёган Готфрыд Гердэр[6] (ням.: Johann Gottfried von Herder; 25 жніўня 1744 — 18 снежня 1803) — нямецкі паэт, літаратурны крытык, багаслоў, філосаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.
Ёган Готфрыд Гердэр | |
---|---|
ням.: Johann Gottfried Herder | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1744[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1803[1][3][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Caroline Herder[d] |
Дзеці | Siegmund August Wolfgang von Herder[d], Carl Adelbert von Herder[d], Luise Stichling[d] і Emil Gottfried von Herder[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, паэт, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратуразнавец, публіцыст, эстэтык |
Кірунак | Асветніцтва і рамантычны нацыяналізм |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Марунгене, невялікім мястэчку ва Усходняй Прусіі, у сям'і школьнага настаўніка. Па заканчэнні школы, знаёмы расійскі ваенны хірург пераканаў яго заняцца медыцынай і перавёз у Кёнігсберг. Але Гэрдер прыняў іншае рашэнне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсберскага ўніверсітэта. Там ён слухаў лекцыі магістра філасофіі Імануіла Канта. Кант меў вялікі ўплыў на Гердэра, аднак іх погляды на філязофію і культуру не супадалі.
Пасля Кёнігсберга Гердэр пераязджае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасць святара з педагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Праз пяць гадоў ён пераязджае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Шарля дэ Мантэск'ё, Жана Д'Аламбера і Дэні Дзідро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Германію, стварае трактат «Пра паходжанне мовы», атрымоўвае прэмію ў Берлінскай Акадэміі навук.
З 1784 па 1791 Гердэр выдае сваю асноўную працу па культуралогіі — «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва».
Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гердэр ставіць пытанне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасцю чалавецтва. Як асветнік ён лічыць галоўнай асаблівасцю чалавека яго разумнасць, якая адрознівае людзей ад жывёльнага свету. Розум — не прынароджаная якасць, але ён развіваецца ў працэсе жыццядзейнасці; разумнасць дасягаецца. Развіццё розуму адбываецца ў грамадстве, а сувязі чалавека з іншымі людзьмі забяспечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.
Увогуле, ён вылучае тры фундаменты культуры: розум, грамадства і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям'я, дзяржава, рэлігія. Гердэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэслівае значэнне нацыянальных культур і мовы як паказчыка нацыянальнай спецыфікі культуры.
Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць развіццю рэлігіі і гуманнасці».
Гердэр адным з першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменні культуры ён надаваў вялікае значэнне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасці вывучэння нацыянальных культур.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.