From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёзаф Мігаш (славацк.: Jozef Migaš; нар. 7 студзеня 1954, Пушаўцы, Чэхаславакія) — славацкі палітык і дыпламат, былы спікер Народнага Савета (1998[1]—2002[2]) і выканаўца абавязкаў прэзідэнта Славакіі разам з Мікулашам Дзурындам (1998—1999).
Ёзаф Мігаш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славацк.: Jozef Migaš | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікулаш Дзурында | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Мечыяр (в.а.) | ||||||
Пераемнік | Рудольф Шусцер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Гашпаравіч | ||||||
Пераемнік | Павел Грушаўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Іван Гашпаравіч | ||||||
Кіраўнік урада | Івета Радзічава | ||||||
Нараджэнне |
7 студзеня 1954 (70 гадоў) |
||||||
Партыя | Курс — сацыяльная дэмакратыя | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар навук | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па заканчэнні Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі працаваў у Славацкай акадэміі навук у Кошыцах, пасля быў выкладчыкам у Вышэйшай школе палітыкі пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Славакіі. У 1989 годзе разам з настроенымі на рэформы камуністамі згуртаваўся вакол Петэра Вейса ў Партыі дэмакратычных левых (SDL). У 1995—1996 гадах — надзвычайны і ўпаўнаважаны пасол Славакіі ва Украіне.
У 1996—2001 гадах узначальваў Партыю дэмакратычных левых (SDL). У 1998—2002 гадах — спікер Народнага Савета разам з Мікулашам Дзурындам. У 2009—2014 гадах — пасол Славакіі ў Расійскай Федэрацыі[3].
У 2016 годзе Ёзэф Мігаш быў прызначаны паслом Славакіі ў Беларусі. 9 мая 2020 года, нягледзячы на распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі, Ёзэф Мігаш узяў удзел ва ўрачыстасцях у Мінску з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны. У МЗС Славакіі палічылі, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай, не расказаўшы аб намеры. У выніку Ёзэф Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая[4][5]. Як распавёў Ёзаф Мігаш прэсе, яго ўдзел у парадзе быў прынцыповай пазіцыяй. Пазней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў здарэнне міжнародным скандалам, а 15 чэрвеня 2020 падпісаў указ аб узнагароджанні дыпламата ордэнам Скарыны[6].
З'яўлецца братам Юрая Мігаша, колішняга пасла ў Венгрыі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.