![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Cyrillic_letter_Big_Yus.svg/langbe-tarask-640px-Cyrillic_letter_Big_Yus.svg.png&w=640&q=50)
Ѫ
архаічная кірылічная літара / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ѫ, ѫ (вялікі юс; курсіў: Ѫ ѫ) — літара гістарычнае кірыліцы. Пазначала гук [ɔ̃], які захаваўся ў некаторых словах беларускае мовы і сёньня. Выкарыстоўваецца ў царкоўнаславянскіх каляндарных табліцах. У даных табліцах там розныя гады адзначаюцца рознымі літарамі, у залежнасці ад таго, на які дзень прыпадае свята Вялікадня; вялікі юс адзначае тыя рэдкія гады, у якія Вялікдзень прыпадае на 24 красавіка: апошні раз гэта было ў 1888 годзе і зноў будзе толькі ў 2051 годзе.
Літара кірыліцы вялікі юс | |
Ѫѫ | |
◄ Ԙ Ѥ Ѧ Ꙙ Ѫ Ꙛ Ѩ Ꙝ Ѭ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Гук | [ɔ̃] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter big yus
cyrillic small letter big yus |
Юнікод | Ѫ: U+046A ѫ: U+046B |
HTML | Ѫ: Ѫ ѫ: ѫ
|
UTF-16 | Ѫ: 0x046A ѫ: 0x046B |
URL-код | Ѫ: %D1%AA ѫ: %D1%AB |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
У стараславянскім глагалічным альфабэце вялікі юс мае выгляд і лічыцца 36-й літарай па парадку, у кірыліцы выглядае як
і займае 37-ю пазіцыю.
Лічбавага значэння ні ў глаголіцы, ані ў кірыліцы ня мае. Часам згадваецца пры пералічэньні літарвў царкоўнаславянскай азбукі; пры гэтым месца ў альфабэце можа быць розным (часта не толькі пасля юса малога, а адразу за Ю).
Назва «вялікі юс» умоўная; з старажытнасці прыйшло толькі само слова «юс», якое выкарыстоўваецца ў цяперашніх назвах чатырох літар (Ѧ, Ѫ, Ѩ, Ѭ).