From Wikipedia, the free encyclopedia
Ярэ́мі Мі́хал Карыбу́т Вішняве́цкі (па-польску: Jeremi Michał Korybut Wiśniowiecki, па-ўкраінску: Ієремія Михайло Корибут Вишневецький) гербу «Карыбут», званы Ярэма або Молатам на казакаў (17 жніўня 1612, Лубны[1], цяпер у Палтаўскай вобласьці — 20 жніўня 1651, пад Павалаччу) — князь на Вішняўцы, Лубнах і Хароле, даводца кароннага войска, ваявода рускі ад 1646 року, староста пшэмыскі, пжасныскі, новатарскі, гадзяцкі, канеўскі.
Jeremi Michał Korybut Wiśniowiecki | |
Партрэт Ярэмія Вішнявецкага атрыбутаваны Даніелю Шульцу | |
Герб «Карыбут» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 жніўня 1612 Лубны |
Памёр | 20 жніўня 1651 Павалач |
Пахаваны | |
Род | Вішнявецкія |
Бацькі | Міхал Вішнявецкі Раіна Магілянка |
Жонка | Грызэльда Замойская |
Дзеці | Міхал Карыбут Вішнявецкі |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | палітык |
Сын Міхала Вішнявецкага, старосты оўруцкага, і дачкі малдаўскага гаспадара Ярэмія Раіны Магілянкі. Бацька караля Рэчы Паспалітай Міхала Карыбута Вішнявецкага. Першапачаткова вызнаваў праваслаўе, пасьля перайшоў у каталіцтва.
У 4-гадовым узросьце страціў бацьку, які быў атручаны праваслаўным сьвятаром з праціўнікаў гаспадара, паланёнага палякамі. Праз тры рокі памерла ягоная маці, і ягоным выхаваньнем займаўся стрый Канстантын Вішнявецкі.
Навучаўся ў езуіцкай калегіі, па сканчэньні якога перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Ярэмі Вішнявецкі атрымаў у спадчыну землі на Валыні і Ўкраіне, якія яшчэ павялічыў. Праводзіў таксама калянізацыю слабанаселеных земляў левабярэжнай Украіны. У 1640 року ягоныя маёнткі мелі 7603 дамоў, а празь пяць гадоў — 38 000. У лютым 1648 року Вішнявецкі дадаткова атрымаў ад караля Ўладыслава IV абшары вакол дняпроўскіх парогаў, на якіх знаходзілася галоўная сядзіба казакаў.
Першы вайсковы досьвед здабываў у Нідэрляндах. Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую удзельнічаў у Смаленскай вайне (1633—1634), у здушэньні казацкага паўстаньня Дмытра Гуні (1637—1638), вайне з татарамі (1640—1646). У 1646 па сьмерці Канецпольскага стаў ваяводам рускім.
Адыграў неапошнюю ролю ў здушэньні паўстаньня Хмяльніцкага (1648—1651), між іншага ў бітве пад Канстантынавам. Быў фактычным даводцам абароны Збаражу (1649) і спрычыніўся да перамогі над сіламі казацка-татарскімі ў бітве пад Берасьцечкам (1651).
Уласьнік 56 гарадоў, мястэчак і вёсак у Рускім, Валынскім і найперш комплексу лубненскіх маёнткаў у Кіеўскім ваяводзтве на Задняпроўі. Валодаў уласным войскам, колькасьць якога вагалася ад 2000 да 6000 жаўнераў.
Ярэмі Вішнявецкі памер у часе вайсковай кампаніі ў нядзелю 20 жніўня 1651 року ў Павалачы. Малады век і сьмерць пасьля цяжкай працяглай хваробы абудзілі падазрэньні ў атручваньні, аднак ускрыцьцё не пацьвердзіла гэтай вэрсіі. Вішнявецкі жадаў быць пахаваны ў фамільным маёнтку ў Вішняўцы, але тамтэйшы касьцёл быў зьнішчаны, таму яго пахавалі ў крыпце кляштару на Сьвятым Крыжы[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.