![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b7/Jonas_Sungaila.jpg/640px-Jonas_Sungaila.jpg&w=640&q=50)
Сунігайла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганус Сунігайла (? — 1433 або 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ковенскі (1398—1415 і 1422—1423), першы кашталян троцкі (1413—1433). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ліс», раней меў іншы геральдычны знак.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
![]() | |
![]() Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | не раней за верасень 1433 і не пазьней за люты 1434 |
Род | Сапегі |
Дзеці | Фёдар, Іван |
Close
Вотчынныя маёнткі знаходзіліся паміж Сьвянцянамі і Ашмянамі: Варняны, Селішча, землі ў Сьвіранах, Дубніках, Серэнчанах. Таксама меў уласнасьць і дом у Вільні. Апроч таго, у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца яго іншае ўладаньне — Sangailsdorf (Ліпічна) паміж Горадняй і Наваградкам[1].