From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Мікалай Хадкевіч (4 сьнежня 1738}}, Гданьск — 2 лютага 1781, Чарнобыль) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад’ютант (з 1764), адначасна староста генэральны жамойцкі, генэрал-лейтэнант расейскай арміі (1778).
Ян Мікалай Хадкевіч[lower-alpha 2] | |
Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 сьнежня 1738
|
Памёр | 2 лютага 1781 (42 гады) або 26 лютага 1781[1] (42 гады) |
Пахаваны | |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Адам Тадэвуш Эва з Чапскіх |
Жонка | Людвіка Марыя з Жавускіх |
Дзеці | Вацлаў, Юзэф, Ксавэры, Аляксандар Францішак, Ганна, Разалія, Альжбета |
Дзейнасьць | вайсковец |
Быў старостам вялёнскім. Граф на Шклове і Новай Мышы. Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1764) і Белага арла (9.05.1774).
З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Адама Тадэвуша (1711—1745), ваяводы берасьцейскага і Эвы з Чапскіх (памерла ў 1769)[2]. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Шклове і Мышы.
У 1757 годзе скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Пэўны час жыў у мястэчку Турцы на Наваградчыне[2]. У 1758—1759 гадох удзельнічаў у Сямігадовай вайне на баку Францыі.
У 1764 годзе абіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абраньне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад новага гаспадара званьне генэрал-ад’ютанта і ўрад старосты генэральнага жамойцкага.
У часе Барскай канфэдэрацыі заняў неадназначную пазыцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расейскага і прускага войскаў, якія баранілі ягоную ўласнасьць. У 1778 атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта арміі Расейскай імпэрыі.
1 студзеня 1766 году ажаніўся зь Людвікай Марыяй (1744—1816), дачкой ваяводы кракаўскага і гетмана польнага кароннага Вацлава Жавускага (1705—1779) і Ганны Любамірскай (1714—1763). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Спачыў у Супрасьльскім манастыры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.