Пага́нствалацінскае paganus — «мясцовы жыхар, мужыцкі») — сыстэма рэлігійных культаў, якія адухаўляюць навакольныя рэчы і зьявы прыроды (дрэвы, жывёлаў, Сонца, навальніцу і да т. п.). У больш агульным сэнсе — рэлігіі, якія не прызнаюць монатэізм.

Тэрмін ёсьць хрысьціянскай адаптацыяй слова «язычнік» зь юдаізму, і таму носіць нэгатыўнае адценьне, ідэнтычнае бязбожніку, атэісту, мушрыку і кафіру ў ісламе. З прычыны шматзначнасьці этнолягі стараюцца пазьбягаць тэрміну «паганства», карыстаючыся больш канкрэтнымі азначэньнямі, такімі як політэізм, шаманства, пантэізм альбо анімізм. Гэты погляд зазнае крытыцы, якая даводзіць, што ўсе гэтыя тэрміны ёсьць толькі прыватнымі адрозьненьнямі і не характарызуюць уласна рэлігію.

Напрыканцы XX стагодзьдзя паганства стала таксама самаазначэньнем прыхільнікаў нэапаганства[1]. Таму сучасныя тэолягі сталі вылучаць тры розныя групы вераваньняў:

  • Гістарычны політэізм (напрыклад, кельцкі політэізм ці скандынаўскае паганства);
  • Народныя/этнічныя/мясцовыя вераваньні (напрыклад, кітайскае народнае вераваньне ці афрыканская традыцыйная рэлігія);
  • Нэапаганства (да іх ліку адносяцца, напрыклад, Вікка і нямецкае нэапаганства).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.