слуцкі князь From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Юр’евіч Алелькавіч (1531—1578) — слуцкі князь і палкаводзец Вялікага Княства Літоўскага.
Юры Юр’евіч Алелькавіч | |
Юры Юр’евіч Алелькавіч[1] па-ўкраінску: Юрій Юрійович Олелькович | |
Слуцкі князь | |
---|---|
1542 — 1578 | |
Папярэднік: | Юры Сямёнавіч Алелькавіч |
Наступнік: | Юры Юр’евіч Алелькавіч малодшы |
Сябра Рады Вялікага Княства Літоўскага | |
1542 — 1569 | |
Папярэднік: | Юры Сямёнавіч Алелькавіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1531 Слуцкае княства, Вялікае Княства Літоўскае |
Памёр: |
9 лістапада 1578 Слуцкае княства, Вялікае Княства Літоўскае |
Сужэнец: | жонка Кацярына Тэнчынская (з 1558 году) |
Дзеці: | 3 сыны: Юры Юр’евіч Алелькавіч малодшы, Аляксандар Алелькавіч, Ян Алелькавіч |
Бацька: | Юры Сямёнавіч Алелькавіч[2] |
Маці: | Алена Мікалаеўна Радзівіл |
Род: | Алелькавічы |
Сябра Рады Вялікага Княства Літоўскага (1542—1569).
Як старэйшы сын Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча стаў слуцкім князем. Таксама яму належалі маёнткі Ванева ў Падляскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, Весічы ў Гарадзенскім павеце і Тонава ў Менскім павеце ВКЛ. У траўні 1558 году ажаніўся з 14-гадовай Кацярынай Тэнчынскай, якая была дачкой сандамірскага ваяводы Станіслава Тэнчынскага. Атрымаў у пасаг Сямяцічы і Орлю ў Падляскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Батаж і Красьнік у Люблінскім ваяводзтве Польскага каралеўства. Набыў настолькі значнае багацьце, што пазычаў вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту Аўгусту пад заклад буйных зямельных уладаньняў. У 1559 годзе пазычыў 7000 копаў літоўскіх грошай пад заклад Пінскага княства. У 1561 годзе ўзяў Бабруйскае староства за пазыку ў 12 000 копаў літоўскіх грошай. У 1564 і 1567 гадох браў удзел у Інфлянцкай вайне на чале ўласнага атраду з 4000 ваяроў. У 1560-я гады даў прытулак маскоўскаму вальнадумцу Арцемію і ягоным вучням[3].
У Маладэчне ў складзе 18 паноў Рады Вялікага Княства Літоўскага, якія склалі адказ падканцлеру вялікаму кароннаму Пятру Мішкоўскаму наконт уніі з Польскім каралеўствам. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году страціў месца ў Радзе Вялікага Княства Літоўскага, якое займалі слуцкія князі. Меў пры двары бібліятэку, якой у 1576—1578 гадох карыстаўся гісторык Мацей Стрыйкоўскі для напісаньня «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі»[4].
Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.