Эўрапе́йскі парля́мэнт — орган Эўрапейскага Зьвязу, прадстаўляе грамадзян краінаў, якія ўваходзяць у ЭЗ. Эўрадэпутаты выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Эўрапейскі парлямэнт мае тры найважнейшыя задачы: заканадаўства, бюджэтаваньне і кантроль Эўрапейскай камісіі.
франц. Parlement européen | |
Тып | |
---|---|
Тып | ніжняя палата |
Парлямэнцкая сыстэма | 2-палатная |
Старшыня | Рабэрта Мэцола |
з партыі | Эўрапейская народная партыя |
выбраны | 24 красавіка 2013 |
Дэпутатаў | 705 |
Палітычныя групы (фракцыі) | Эўрапейская народная партыя (188), Партыя эўрапейскіх сацыялістаў (136), Патрыёты за Эўропу (84), Партыя эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў (78), Абнавім Эўропу (77), Зялёныя - эўрапейскі вольны альянс (53) |
Год заснаваньня | 10 студзеня 1952 (72 гады таму) |
Апошнія выбары | 2024 |
Адрас залі паседжаньняў | Бэльгія, Брусэль, вул. Верца, д. 60 |
europarl.europa.eu | |
Эўрапейскі парлямэнт у Вікісховішчы |
Прэзыдэнты
- Жузэп Барэль (ліпень 2004 — студзень 2007)
- Ганс-Герт Пётэрынг (студзень 2007 — ліпень 2009)
- Ежы Бузэк (ліпень 2009 — студзень 2012)
- Мартын Шульц (студзень 2012 — студзень 2017)
- Антоніа Таяні (з студзеня 2017)
Дэпутаты
Утрыманьне дэпутатаў
На 2024 год кожны дэпутат Эўрапарлямэнту атрымліваў:
- 8000 эўра штомесячнага заробку;
- 350 эўра за кожны дзень прыходу ў парлямэнт пад расьпіску;
- 30 000 эўра штомесяц на заробкі памагатых;
- 5000 эўра за месяц на ўтрыманьне прадстаўнічай сядзібы ў краіне абраньня;
- 4000 эўра на месяц для прасоўваньня сваёй працы ў парлямэнце;
- 10 000 эўра на месяц для прыводу выбарцаў у парлямэнт для разуменьня імі працы дэпутата[1].
Агулам штомесячныя выдаткі маглі даходзіць да 57 000 эўра на дэпутата, які за штодзённы прыход у Эўрапарлямэнт мог атрымаць яшчэ да 10 500 эўра.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.