Эрэкцыя
фізыялягічная зьява / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрэкцыя, або юр[1] (лац. erectio — «выпростваньне») — павелічэньне плоцевага чэлеса ў аб’ёме з рэзкім павышэньнем пруткасьці, што дае магчымасьць ажыцьцяўляць плоцевы чын. Найчасьцей узьнікае пад узьдзеяньнем душэўных (зрокавых і слыхавых) раздражняльнікаў, якія паступаюць у кару галаўнога мозгу і стымулююць падкоркавыя плоцевыя цэнтры, а потым узбуджаюць плоцевы цэнтар у сьпінным мозгу[2].