Эротыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эро́тыка — мастацтва перадачы сэксуальных эмоцыяў. Найболей часта эротыка выяўляецца з дапамогай выяўленчых мастацтваў, літаратуры і песень. Паводзіны асобаў намаляваных у эратычным творы можа быць зьвязана як з шчырым, амаль чароўным пачуцьцём каханьня, так і з звычайнай сэксуальнай пажадлівасьцю. У адрозьненьне ад парнаграфіі, эротыка не акцэнтуе графічныя дэталі палавых органаў і палавога акту. У эротыцы часта прысутнічае элемэнт недаказанасьці, няскончанасьці сюжэту — канчатак адлюстроўванай любоўнай прэлюдыі, яе дэталізацыя аддаецца на водкуп уяўленьню гледача, чытача або слухача. Тым ня менш эротыка часам узбуджае ўяўленьне больш, чым парнаграфія. Эратычныя творы могуць падвяргацца цэнзуры (гл. Мараль, Ханжаства).