Эрмітаж
мастацкі музэй у Санкт-Пецярбургу (Расея) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрмітаж (па-расейску: Эрмитаж) у Санкт-Пецярбургу — найбуйнейшы расейскі музэй мастацтва й культуры, адзін з найстаражытнейшых у сьвеце, які спачатку існаваў толькі як уласны збор Кацярыны ІІ, а цяпер зьмяшчае каля трох мільёнаў экспанатаў, якія адлюстроўваюць разьвіцьцё сусьветнага мастацтва зь першабытных часоў да канца XX стагодзьдзя. У 1764 годзе Кацярына II набыла першыя зборы галяндзкага й флямандзкага жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснаваньня музэю. На сёньняшні дзень усе экспанаты зьмешчаны, галоўным чынам, у дзесяці будынках:
- Галоўны музэйны комплекс
- Зімні Палац Пятра І
- Стары Эрмітаж
- Новы Эрмітаж
- Малы Эрмітаж
- Эрмітажны тэатар
- Запасны дом
- Галоўны Штаб
- Палац Меншыкава
- Музэй фарфору
- Рэстаўрацыйны цэнтар «Старая деревня»
Музэй | |
Эрмітаж Эрмитаж | |
Эрмітаж | |
Краіна | Расея |
Санкт-Пецярбурґ | Санкт-Пецярбург[1] |
Адрас | Палацавая набярэжная[d] (38, 34) |
Каардынаты | 59°56′25″ пн. ш. 30°18′50″ у. д. |
Аўтар праекту | Франчэска Растрэлі |
Заснавальнік | Кацярына II[2] |
Дата заснаваньня | 1764 |
Будаваньне | 1754—1762 гады |
Статус | музэй |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Эрмітаж | |
Эрмітаж на Вікісховішчы |
Эрмітаж знаходзіцца пад кіраўніцтвам М. Б. Піятроўскага.[3] Існуюць філіялы музэю ў Казані й Амстэрдаме. Уваход вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацьвер — для ўсіх.