Энка́лпіён ці Энко́лпі(па-старажытнагрэцку: egkolpion) — невялікі каўчэжац прамавугольнай, круглай або крыжападобнай формы з выявай Ісуса Хрыста ці сьвятых.

Thumb

Прызначэньне

Энкалпіёны насілі паўзьверх адзеньня. Унутры энкалпіёну зьмяшчаліся часьціцы асьвячонай просьвіры або мошчы сьвятых, каб ахаваць чалавека ад розных прыгодаў, асабліва ў далёкіх падарожжах або паходах.

Носіцца на шнурку ці ланцужку. Выкарыстоўваецца як узнагародны знак для ўзнагароджаньня япіскапаў пры пасьвячэньні ў сан. У іканапісе энкалпіён малююць на сьвятых архірэях — сьвяціцелях.

Гісторыя

Звычай насіць на шыі посуд з рэліквіямі паходзіць ад антычных бул, якія выконвалі ролю абярэга. Хрысьціянская царква імкнулася замяніць гэты паганскі звычай шанаваньнем хрысьціянскіх сьвятых у той жа форме. У адрозьненьне ад бул, якія ў Старажытным Рыме насілі толькі хлопчыкі да дасягненьня шаснаццаці гадоў, хрысьціянскія энкалпіёны насілі ўсё. Энкалпіён, які цяпер згублены, быў знойдзены ў грабніцы Марыі, жонкі імпэратара Ганорыя (395—423 гг.) Папа Грыгорыюс I (590—604) пасылаў энкалпіён ў падарунак каралеве лангабардаў Теадэліндзе.

Некаторыя багасловы і сьвятары выступалі супраць гэтай практыкі, лічачы яе «паганскай» або «фарысэйскай». У Заходняй Эўропе ў сярэднія вякі пакланеньне рэліквіям часта ператваралася ў банальнае забабоны, мошчы сьвятых насілі «на посьпех» або ў якасьці абароны ад сурокаў, не асоба задумваючыся аб духоўных складніках.

Аб распаўсюдзу практыкі насіць на шыі мяшэчкі з фрагмэнтамі мошчаў сьвятых з неадабрэньнем пісаў вучоны-абат Алкуін (каля 735—804). Энкалпіёнам зьяўляецца г. зв. талісман Карла Вялікага — каштоўны мэдальён, у якім першапачаткова зьмяшчаліся валасы Панны Марыі (пазьней замененыя на часьцінку крыжа, на якім ўкрыжавалі Езуса). Хоць талісман наўрад ці меў дачыненьне да Карла Вялікага, ён быў выраблены не пазьней XII стагодзьдзя.

Беларусь

Літыя бронзавыя энкалпіёны знойдзены ў Друцку, Менску, Полацку, Гародне, Наваградку, Тураве, Магілёве, Берасьці, Мсьціславе[1], а таксама на Маскавіцкім гарадзішчы каля Браславу. Значная частка іх, верагодна, зроблена ў Кіеве, але не выключана, што некаторыя створаны і мясцовымі майстрамі па кіеўскіх мадэлях. У больш позьніх вырабах рэльеф меншы, а выявы амаль плоскія<ref>

Крыніцы

Літаратура

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.