тып галяктыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Эліптычная галяктыка — кляса галяктык з выразнай эліпсоіднай формай і яскравасьцю, што зьмяншаецца па краёх. Гэта адна з трох галоўных клясаў галяктык, разгледжаных Эдўінам Габлам у працы 1936 году «Каралеўства туманнасьцяў» (анг. The Realm of the Nebulae),[1] побач са сьпіральнай і лінзападобнай галяктыкамі. Эліптычныя галяктыкі набываюць формай ад амаль сфэрычнай да вельмі сьціснутай, а колькасьць зорак у галяктыцы можа вагацца ад дзясяткаў мільёнаў да трыльёну зорак і больш. Эдўін Габл меркаваў, што эліптычныя галяктыкі могуць з часам пераўтварацца ў сьпіральныя, але гэтая гіпотэза не знайшла пацьверджаньня.[2] Зоркі, што належаць да эліптычных галяктык, зазвычай старэйшыя па ўзросьце як то зоркі ў сьпіральных галяктыках.[2]
Большасьць эліптычных галяктык складаецца з старых зорак з малой масай, небагатага міжзорнага асяродзьдзя і замалым утварэньнем новых зорак. Звычайна эліптычныя галяктыкі бываюць акружаныя мноствам шаравых скупнасьцяў. Эліптычныя галяктыкі складаюць прыблізна 10—15% ад усёй колькасьці галяктык Мясцовай звышскупнасьці, пагатоў іх ня лічуць пераважнай клясай галяктык у Сусьвеце.[3] Пераважна эліптычныя галяктыкі знаходзяцца ў цэнтрах скупнасьцяў галяктык.[4] Эліптычныя галяктыкі, разам з лінзападобнымі галяктыкамі, называюць галяктыкамі раньняга тыпу, паколькі тыя знаходзяцца ў пасьлядоўнасьці Габла і ня мелі вялікага распаўсюду ў раньнім Сусьвеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.