Эдуард Доўвэс Дэкер
нідэрляндзкі літаратар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Доўвэс Дэкер (па-нідэрляндзку: Eduard Douwes Dekker; 2 сакавіка 1820, Амстэрдам — 19 лютага 1887, Нідэр-Інгельгайм), які пісаў пад псэўданімам Мультатулі (лац. Multatuli, «я многа вытрываў») — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нідэрляндзкай літаратуры.
Эдуард Доўвэс Дэкер | |
Eduard Douwes Dekker (Multatuli) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Multatuli |
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1820 Амстэрдам |
Памёр | 19 лютага 1887 (66 гадоў) Нідэр-Інгельгайм |
Пахаваны | |
Сужэнец | Everdine Hubertine van Wijnbergen[d] і Mimi Hamminck Schepel[d] |
Дзеці | Pieter Jan Constant Eduard Douwes Dekker[d] і Elisabeth Agnes Everdina Douwes Dekker[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мова | нідэрляндзкая[1][1][2] |
Значныя творы | «Макс Гавэлаар» |
[[::nl:s:Eduard_Douwes_Dekker|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
З 19 гадоў знаходзіўся на дзяржаўнай службе ў Нідэрляндзкай Ост-Індыі, сучаснай Інданэзіі. На аснове таго, што ўбачыў, ён напісаў свой галоўны раман «Макс Гавэлаар» (па-нідэрляндзку: Max Havelaar), які фактычна стаўся выкрывальніцкім для каланіяльнае палітыкі Нідэрляндаў. У 2002 годзе Таварыства нідэрляндзкай літаратуры абвясьціла раман найвялікшым творам усіх часоў, напісаным на нідэрляндзкай мове, а імя галоўнага пэрсанажа раману, Макса Гавэлаара, зьяўляецца ў Нідэрляндах агульным. Існуе гандлёвая марка «Макс Гавэлаар», якая выкарыстоўваецца для сельскагаспадарчых прадуктаў (у асноўным кавы), якія імпартуюцца з краінаў трэцяга сьвету на выгодных для іх умовах.