From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдўард Лір (таксама Эдуард Лір, па-ангельску: Edward Lear; 12 мая 1812 — 29 студзеня 1888) — ангельскі мастак і паэт, адзін з заснавальнікаў «паэзіі бяссэнсіцы» (англ.: nonsensical poetry), аўтар шматлікіх папулярных абсурдысцкіх лімэрыкаў.
Эдўард Лір | |
Дата нараджэньня | 12 траўня 1812[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 студзеня 1888[1][2][3][…] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | пісьменьнік, паэт, ілюстратар, маляр, навэліст, арнітоляг, комік, гумарыст |
Навуковая сфэра | падлеткавая літаратура[d][6] |
Жанры | пэйзаж і арніталёгія |
Подпіс | |
Эдўард Лір нарадзіўся 12 мая 1812 году ў лёнданскім прадмесьці Хайгейт. Ён быў 20-м дзіцем у сям’і, і яго выхаваньнем займалася старэйшая сястра Эн. Калі Эдўарду было 15 гадоў, ён разам зь сястрой абгрунтаваўся ў асобным доме. Будучы таленавітым мастаком, Лір пачаў працаваць кніжным ілюстратарам. Ва ўзросьце 19 гадоў ён выпусьціў сваю першую кнігу «Ілюстрацыі сямейства Псытацыдаў, або Папугаяў» (Illustrations of the Family of Psittacidae, or Parrots, 1830).
Зь дзяцінства ў Ліра было слабое здароўе — ён пакутаваў ад падучай хваробы, астмай, а ў сталым узросьце да гэтага дадалася яшчэ й частковая страта зроку.
Ў 1846 годзе Лір выпусьціў «Кнігу нонсэнс» («A Book of Nonsense» — перакладаецца таксама як «Кніга глупства» або «Кніга бязглуздая»), якая ўключае пацешныя лімэрыкі. Неўзабаве гэты жанр набыў значную папулярнасьць.
Стыль і сюжэты нонсэнс Ліра аказалі ўплыў на творчасьць яго сучасьніка — Льюіса Кэрала, на францускіх сюррэалістаў, рускіх ОБЭРИУітаў (прыхільнікам Ліра быў Данііл Хармс).
Паэт памёр 29 студзеня 1888 году. Згадваецца ў песьні Beatles «Paperback writer» (1966).
«Кнігу бязглузду» на беларускую пераклаў Макс Шчур.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.