![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/a/ad/Sheffield_United_FC.svg/langbe-tarask-640px-Sheffield_United_FC.svg.png&w=640&q=50)
Шэфілд Юнайтэд
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шэ́філд Юна́йтэд» (па-ангельску: Sheffield United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Шэфілду, Паўднёвы Ёркшыр. Заснаваны ў 1889 годзе як адгалінаваньне Шэфілдзкага клюбу па крыкеце. Чэмпіён Ангельшчыны (1898), чатырохразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны (1899, 1902, 1915, 1925). Свае хатнія матчы клюб праводзіць з моманту свайго заснаваньня на стадыёне «Брэмал-Лэйн», які мае ўмяшчальнасьць 32702 чалавек. Большую частку сваёй гісторыі клюб гуляе ў чырвона-белых паласатых кашулях з чорнымі шортамі. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Шэфілд Ўэнздэй», супрацьстаяньне зь якім мае назоў Дэрбі сталёвага гораду.
Шэфілд Юнайтэд | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Sheffield United Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 22 сакавіка 1889 | |||||
Горад | Шэфілд, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Брэмал-Лэйн Умяшчальнасьць: 32 702 | |||||
Прэзыдэнт | Мусаад бін Халід аль-Сауд[d] | |||||
Кіраўнік | Абдула бін Мусаэд бін Абдулазіз аль-Сауд[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | |||||
· 2023—2024 | Прэм’ер-Ліга, 20 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
![]() sufc.co.uk (анг.) |
З моманту свайго стварэньня клюб прайшоў праз чатыры ўзроўня футбольных лігаў Ангельшчыны. Таксама, «Шэфілд Юнайтэд» ёсьць адным з клюбаў, які атрымлімаў перамогу ўва ўсіх чатырох вышэйшых дывізіёнах Ангельшчыны. Клюб быў адным з заснавальнікам Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 1992—1993 гадоў, а таксама менавіта «Шэфілд Юнайтэд» забіў першы гол навастворанага турніру. Гулец клюбу Браян Дын стаў аўтарам першага голу Прэм’ер-Лігі ў хатнім пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 2:1.