Шумі́ліна — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Чарніцы. Адміністрацыйны цэнтар Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7525 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацак, аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацак, Бешанковічы, Гарадок.

Хуткія факты
Шуміліна
лац. Šumilina
Thumb
Новы касьцёл
Thumb Thumb
Герб Шуміліна Сьцяг Шуміліна


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шумілінскі
Насельніцтва: 7525 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2130
Паштовыя індэксы: 211251, 211260
СААТА: 2258551000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°18′0″ пн. ш. 29°36′0″ у. д.
Шуміліна на мапе Беларусі ±
Thumb
Шуміліна
Шуміліна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Назва

Тапонім «Шуміліна» мае патранамічнае паходжаньне — ад прозьвішча Шуміла. У ХVІ стагодзьдзі на месцы сучаснага паселішча знаходзіліся «Шумілавы мшары»[2].

Гісторыя

Упершыню Шуміліна ўпамінаецца ў ХІХ ст. як вёска Ловаскай воласьці Полацкага павету Віцебскай губэрні. На 1866 год тут было 5 двароў і 13 будынкаў[3].

Па пракладаньні Рыска-Арлоўскай чыгункі ў 1866 годзе Шуміліна хутка стала мястэчкам, у якім зьявілася чыгуначная станцыя Сіроціна[4] (з 22 траўня 1962 году — Баболіна).

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шуміліна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Шуміліна вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам Сіроцінскага раёну. У 1938 годзе Шуміліна атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да 23 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1962—1966 гадох Шуміліна ўваходзіла ў склад Віцебскага раёну. 3 верасьня 2008 году біскуп віцебскі Ўладзіслаў Блін асьвяціў у мястэчку помнік Яну Паўлу ІІ пры санктуарыі маці Божай Фацімскай[5].

Насельніцтва

Дэмаграфія

Thumb
Местачковая бібліятэка
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 38 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1906 год — 50 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 2006 год — 7,4 тыс. чал.; 2009 год — 7506 чал.[7] (перапіс); 2010 год — 7,5 тыс. чал.; 2016 год — 7437 чал.[8]; 2017 год — 7502 чал.[9]; 2018 год — 7525 чал.[1]

Рэлігія

У канцы ХХ — пачатку XXI стагодзьдзяў у Шуміліне збудавалі манумэнтальны мураваны касьцёл Маці Божай Фацімскай сучаснай авангарднай архітэктуры і царкву.

Адукацыя

У Шуміліне працуюць 2 сярэднія школы, юнацка-спартовая школа.

Культура

Дзейнічаюць палац культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У мястэчку выдаецца раённая газэта «Герой працы».

Забудова

У 1968 і 1977 гадох зьявіліся генэральныя пляны Шуміліна. У цэнтры мястэчка пераважае 2—3-павярховая забудова. Вытворчая зона разьмяшчаецца ў паўночным раёне.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Шуміліна ...
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Шуміліна
  • ААТ «Шумілінскі льнозавод»
  • СТАА «Вежа»
  • ЗВПУП «Славянскі прадукт»
  • Шумілінская філія ААТ «Малако» (м. Віцебск)
  • Вытворчая дзялянка вырабу грунтоў пажыўных філіі «Шумілінскае раённае вытворчае кіраваньне газавай гаспадаркі „Шумілінарайгаз“ вытворчага ўнітарнага прадпрыемства „Віцебскаблгаз“»
  • Дзялянка вытворчасьці прамысловай прадукцыі Шумілінскага раённага спажывецкага таварыства
  • Вытворчая дзялянка СТАА «Віцканпрадукт»[10]
Закрыць

Турыстычная інфармацыя

Працуе Шумілінскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[11].

Захавалася чыгуначная станцыя 1-й паловы ХХ ст. Некалі ў Шуміліне існавала царква, зьнішчаная па 1926 годзе.

Асобы

  • Уладзімер Мацьвяйчук (нар. 1950) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.