From Wikipedia, the free encyclopedia
Швэры́н (па-нямецку: Schwerin, на мэкленбурска-швэрынскім дыялекце Swerin) — горад на паўночным усходзе Нямеччыны, сталіца фэдэральнай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Насельніцтва на 31 сьнежня 2014 год складала 92 138 чалавек — гэта найменшы паводле колькасьці насельніцтва горад сярод сталіц фэдэральных земляў Нямеччыны і адзіны зь іх, які ня мае статус буйнога гораду (т. б. насельніцтва складае менш за 100 000 чалавек).
Швэрын | |||||
ням. Schwerin | |||||
Від зь неба на Швэрынскі замак і возера | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1012, або 1018 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Фэдэральная зямля: | Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія | ||||
Кіраўнік: | Rico Badenschier[d] | ||||
Плошча: | 130,46 км² | ||||
Вышыня: | 44 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 92 138 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 706,25 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0385 | ||||
Паштовы індэкс: | 19053, 19055, 19057, 19059, 19061, 19063 | ||||
Нумарны знак: | SN | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′44″ пн. ш. 11°24′54″ у. д. | ||||
Швэрын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (ням.) |
Упершыню горад згадваецца ў 1012 (або ў 1018 г.) у хроніцы біскупа Тытмара Мэрзэбурскага пад назвай Zuarina. Іншы летапісец — Гэльмальд Бозаўскі — згадвае горад у 1160 годзе пад назвамі Zuerin і Zwerin. З XV стагодзьдзя горад называўся Swerin, а з XVI стагодзьдзя афіцыйна стаў звацца Schwerin (Швэрын). Сама назва гораду паходзіць ад палабскага «zvěŕ» — зьвер.
Тэрыторыя сучаснага Швэрыну была заселеная даволі рана: прысутнасьць чалавека была тут ужо паміж 1000 і 600 г. да н. э. У I стагодзьдзі тут існавала германскае паселішча. У пачатку VIII стагодзьдзя на гэтых землях пасяліліся славяне. У 965 годзе тут ужо існаваў замак. У 1018 годзе ў ім ратаваўся ад люцічаў бодрыцкі князь Місьціслаў, але вымушаны быў здацца. У 1160 годзе бодрыцкі князь Ніклат спаліў замак, каб ён не дастаўся саксонскаму герцагу Генрыху Льву. Але Генрых адбудаваў замак і зрабіў яго сваім фарпостам на землях бодрычаў. Ужо ў 1167 годзе Швэрын становіцца цэнтрам графства і біскупства. У 1228 годзе ў Швэрыне існавала гарадзкая рада. У 1270 годзе пачалося будаўніцтва сабору.
У 1358 годзе Швэрын увайшоў у склад герцагства Мэкленбург. Герцаг Альбрэхт II зрабіў горад сваёй сталіцай. У 1531, 1558 і 1651 гадах моцныя пажары зьнішчылі істотную частку гораду. Падчас Трыццацігадовай вайны Швэрын пацярпеў у меншай за астатнюю частку герцагства Мэкленбург ступені. У 1705 годзе быў пабудаваны квартал Шэльфштат. У 1765 годзе герцаг перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Людвігсьлюст.
У XIX стагодзьдзі горад страчвае свой сярэднявечны выгляд. У 1837 годзе Вялікі герцаг Паўль Фрыдрых зноў перанёс рэзыдэнцыю ў Швэрын і ў сувязі з гэтым вырашыў перабудаваць замак (што адбылося, аднак, ужо пасьля яго сьмерці). У 1847 годзе чыгунка злучыла Швэрын зь мястэчкам Гагеноў, якое знаходзілася на чыгунцы Бэрлін — Гамбург. У 1913 годзе з Бэрліну ў Швэрын быў перанесены авіязавод Fokker — менавіта на ім быў пабудаваны самалёт Манфрэда фон Рыхтгофэна, аса часоў Першай сусьветнай вайны, больш вядомага як «чырвоны барон». У 1918 годзе герцаг Фрыдрых-Франц IV ад стальцу, і Швэрын стаў сталіцай Вольнай дзяржавы Мэкленбург-Швэрын.
У 1932 годзе ў Мэклебургу-Швэрыне перамаглі нацыянал-сацыялісты. У 1934 годзе Швэрын стаў сталіцай правінцыі (гаў) Мэкленбург. У час Другой сусьветнай вайны горад быў бамбаваны чатыры разы. 2 траўня 1945 году Швэрын бяз бою быў заняты амэрыканскімі войскамі, але паводле дамовы паміж хаўрусьнікамі, увайшоў у савецкую акупацыйную зону.
Пасьля ўтварэньня НДР, Швэрын становіцца ў 1952 годзе адміністрацыйным цэнтрам акругі Швэрын. Зь сярэдзіны 1950-х да канца 1970-х было пабудавана шмат новых кварталаў, забудаваных тыповымі шматпавярховымі дамамі. 12 сьнежня 1986 году пад Бэрлінам пацярпеў катастрофу самалёт, які ляцеў зь Менску. У ёй загінула тады 72 чалавекі, у т. л. 20 шкаляроў з Швэрыну.
Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны (1990), Швэрын становіцца сталіцай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, абышоўшы іншы горад-кандыдат на гэты статус — Ростак. З аднаго боку, Ростак мае значна большы за Швэрын паводле колькасьці насельніцтва, але на карысьць Швэрыну быў той факт, што ён ужо меў раней сталічны статус і ў ім захавалася патрэбная для гэтага інфраструктура. Акрамя таго, Ростак меў патэнцыял разьвіцьця і ў адсутнасьць сталічнага статусу.
У 2007 годзе была адбіта і паступіла ў абарачэньне памятная манэта вартасьцю ў 2 эўра, з сэрыі Фэдэральныя землі Нямеччыны, матывам якой стаў Швэрынскі замак.
Музычны гурт Rammstein быў заснаваны ў Швэрыне Рыхардам Круспэ і яго суседзямі па кватэры Олівэрам Рыдэлям і Крыстафам Шнайдэрам. У якасьці вакаліста яны запрасілі Тыля Ліндэмана, а для раскруткі гурта перабраліся ў Бэрлін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.