павет Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імпэрыі, РСФСР і БССР у 1773-1924 гадох. Цэнтар — г. Чэрыкаў. Утвораны 13 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 г. у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 г. — у Беларускай губэрнях. У 1796 г. частка Чэрыкаўскага павету на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на ўсходзе да Чэрыкаўскага павету далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. Зь 10 сакавіка 1802 г. у Магілёўскай губэрні з аднаўленьнем межаў 1777 г. Меліся 4 мястэчкі: Краснапольле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец. З 1861 г. падзяляўся на 16 валасьцей:
Чэрыкаўскі павет | |
Чериковский уезд | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Губэрня | Магілёўская/Беларуская |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Чэрыкаў |
Дата ўтварэньня | 1773 |
Дата скасаваньня | 2 чэрвеня 1924 |
Насельніцтва (1897) | 150 277 чалавек |
Плошча | 4 648 км² км² |
Чэрыкаўскі павет у складзе Магілёўскай губэрні | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Плошча 4084 кв. вярсты, каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), зь іх 135,3 тыс. праваслаўных, 1,7 тыс. каталікоў, 13 тыс. юдэяў. З 26 красавіка 1919 г. Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губэрні РСФСР, 14 лютага 1923 г. да яго далучана Прапойская воласьць скасаванага Быхаўскага павету. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласьці выбухнула антысавецкае паўстаньне, у якім удзельнічалі каля 300 чалавек.[1]
У выніку ўзбуйненьня (1923 г.) засталося 8 валасьцей:
3 сакавіка 1924 г. Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 г. аб’яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.