![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/a/af/%25D0%259B%25D1%258F%25D0%25B3%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25BF_%25D0%25A7%25D0%25AD-2016_%2528%25D0%25B3%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25BB%2529.png/640px-%25D0%259B%25D1%258F%25D0%25B3%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25BF_%25D0%25A7%25D0%25AD-2016_%2528%25D0%25B3%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25BB%2529.png&w=640&q=50)
Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2016 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2016 году — дванаццатае эўрапейскае спаборніцтва гандбольных зборных, якое праводзілася ў Польшчы з 15 па 31 студзеня 2016 году. Месца правядзеньня было абранае на кангрэсе Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі 23 чэрвеня 2012 году ў Манака (іншымі прэтэндэнтамі былі Нарвэгія ды Харватыя). На карысьць Польшчы было пададзена 58% галасоў[2].
EHF European Men’s Handball Championship | |
![]() | |
Правядзеньне | |
---|---|
Краіна правядзеньня | Польшча |
Тэрміны | 15—31 студзеня |
Удзельнікі | 16 |
Пляцоўкі | 4 (у 5 гарадох) |
Вынікі | |
Чэмпіён | ![]() |
Віцэ-чэмпіён | ![]() |
Трэцяе месца | ![]() |
Чацьвертае месца | ![]() |
Статыстыка | |
Колькасьць матчаў | 48 |
Колькасьць галоў | 2629 (54.77 за матч) |
Наведвальнасьць | 400 815 (8350 за матч) |
Найлепшы бамбардзір | ![]() |
Найлепшы гулец | ![]() |
Наступны →
| |
Афіцыйны сайт | |
Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2016 году ў Вікісховішчы |
У турніры прымалі ўдзел 16 зборных. Зборная Польшчы трапіла на чэмпіянат без адбору як гаспадар спаборніцтваў. Чэмпіёнамі Эўропы ў другі раз стала зборная Нямеччыны[3], срэбнымі і бронзавымі прызэрамі сталі зборныя Гішпаніі і Харватыі[4] адпаведна.
Краіна-пераможца забясьпечыла сабе ўдзел у Алімпіядзе-2016 і Чэмпіянаце сьвету-2017. Срэбны і бронзавы прызэры атрымалі аўтаматычную кваліфікацыю на ЧС-2017 і ўдзел у заключным этапе кваліфікацыі на АГ-2016.