Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году — 25-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.
Трэці сэзон генэральным партнэрам чэмпіянату быў «Беларусбанк»[1]. У параўнаньні з папярэднім чэмпіянатам вышэйшая ліга была пашыраная да 14 камандаў, а з чэмпіянату 2016 году плянуецца, што ў вышэйшай лізе будуць граць 16 камандаў, таму апошняя каманда вышэйшай лігі 2015 году саступіць сваё месца тром найлепшым камандам першай лігі[2]. Клюбам вышэйшай лігі было дазволена адначасова выпускаць на поле да чатырох легіянэраў, а гульцы нацыянальных камандаў, якія прымалі ўдзел у больш чым 50% матчаў за сваю каманду за год, які папярэднічаў падпісаньню кантракту, не лічыліся легіянэрамі[3].