Чынш
падатак на нерухомасьць ці маёнтак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чынш — від сялянскай павіннасьці за карыстаньне зямлёй памешчыка, які ўяўляў сабой даніну грашыма — падатак (даніна, аброк).
- У Рэчы Паспалітай ад XIV ст. з чынша буйныя землеўладальнікі раздавалі ў даўніну зямлі, і зь цягам часу выпрацавалася чыншавае валоданьне або права вечнай і спадчыннай арэнды — чыншавае права.
- У Расейскай імпэрыі у 1886 г. увялі асаблівы парадак (павятовыя па «чыншавым справах прысутнасьці») ўсталяваньня «вечначыншавага» права па двух асноўных прыкметах: бестэрміновага і нашчадкавага валоданьня; нязьменнасьць аброку, разам з тым, сельскім (па-за гарадоў і мястэчкаў) «вечным чыншавікам» прадастаўлена набыць ва ўласнасьць прызнаныя за імі чыншавыя зямлі пасродкам абавязковага, пры садзейнічаньні ўрада, выкуп якіх ляжыць на іхняй павіннасьці.