From Wikipedia, the free encyclopedia
Чачэ́рская ра́туша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Чачэрску, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўнай готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Чачэрская ратуша | |
Чачэрская ратуша | |
Краіна | Беларусь |
Места | Чачэрск |
Каардынаты | 52°55′9.99″ пн. ш. 30°54′57.85″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d], нэаготыка, клясыцызм і несапраўдная готыка[d] |
Заснавальнік | Захар Рыгоравіч Чарнышоў[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Чачэрская ратуша | |
Чачэрская ратуша на Вікісховішчы |
У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Чачэрску Магдэбурскае права. Неўзабаве ў месьце збудавалі драўляную ратушу.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1774 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II падарыла места генэрал-губэрнатару графу Чарнышову. Граф стварыў сымэтрычны мураваны архітэктурны ансамбль: вакол новай ратушы, на аднолькавай адлегласьці ў некалькі кварталаў выбудаваў 4 храмы: тры царквы і касьцёл (захавалася толькі Спаская царква).
У 2003 годзе ратушу адрэстаўравалі. У верасьні 2004 году ў будынку адкрыўся Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй.
Помнік архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта мураваны 2-павярховы квадратны ў пляне будынак, завершаны 5 драўлянымі чацьверыковымі вежамі; 4 зь іх разьмешчаныя на кутах асноўнага аб’ёму і ўвянчаныя шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацьверыковым барабане. Аконныя праёмы прастакутныя, стральчатыя і з паўцыкулярнымі аркавымі завяршэньнямі. Карніз зь фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў з бакоў галоўнага фасаду вядуць манумэнтальныя каменныя сходы.
Паверхі маюць сымэтрычны плян: каля цэнтральнай квадвартнай у пляне залі групуюцца па 4 прастакутныя і круглыя ў пляне памяшканьні[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.