рака ў Эўропе, прытока Дунаю From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціса (па-вугорску: Tisza, па-нямецку: Theiß, па-ўкраінску: Тиса, па-славацку: Tisa) — рака, найвялікшы левы прыток Дунаю. Працякае па тэрыторыі Ўкраіны, Вугоршчыны, Сэрбіі, часткова па мяжы між Украінай ды Вугоршчынай і Румыніяй, а таксама па мяжы між Вугоршчынай і Славаччынай. Даўжыня ракі 966 км. Плошча басэйну — 127 тыс. км². Утвараецца зьліцьцём Чорнай Цісы зь Белай Цісай за 4 км вышэй места Рахаў. Злучаецца з Дунаем у Сэрбіі, места Нові Сад. Жыўленьне ракі сьнегавое й дажджавое, здараюцца высокія паводкі, 40% сьцёку за год прыпадае на вясновы пэрыяд. Лёдаўтварэньне — зь першай паловы сьнежня (заберагі, сала, шарош), ледастаў няўстойлівы; вясновы крыгаход ў сакавіку, бываюць заторы. У межах Украіны Цісу выкарыстоўваюць для водазабесьпячэньня, рыбаводзтва, рэкрэацыі. Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня назвы ракі. Першая вэрсія гаворыць аб тым, што назва ўтварылася ад дрэва ціс, якое было распаўсюджана некалі ў Карпатах. Другая вэрсія гаворыць аб тым, што назва паходзіць ад слова «таса», што з булгарскай мовы, і азначае «чыста». У старажытнарымскіх крыніцах Ціса згадваецца пад назвамі Tissus, Tisia, Pathissus.
Ціса | |
Тиса | |
Пачатак Цісы пры зьліцьцё Чорная Цісы леваруч і Белай Цісы праваруч каля места Рахаў | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля места Рахаў, пры зьліцьці Чорнай і Белай Цісы |
Вышыня вытоку | 2020 м |
Вусьце | Дунай |
Каардынаты вусьця | 45°8′17″ пн. ш. 20°16′39″ у. д. |
Краіны басэйну | Украіна (Закарпацкая вобласьць), Вугоршчына Сэрбія |
Вобласьці | Закарпацкая вобласьць |
Даўжыня | 966 |
Сярэднегадавы сьцёк | 800 |
Плошча басэйну | 157 186 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 м/км |
Месцазнаходжаньне | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.