From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Туліюс Цыцэрон (па-лацінску: Marcus Tullius Cicero, 3 студзеня 106 да н. э. — 7 сьнежня 43 да н. э.) — старажытнарымскі прамоўца, філёзаф, палітык.
Марк Туліюс Цыцэрон | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 106 да н. э.[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 7 сьнежня 43 да н. э.[2][3][5] (63 гады) |
Месца сьмерці |
|
Прычына сьмерці | абезгалоўліваньне[d][3] |
Занятак | філёзаф, паэт, палітычны тэарэтык, юрыст, пісьменьнік, старажытнарымскі святар, старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі вайсковец, адвакат, аратар, палітык |
Навуковая сфэра | філязофія[5], рыторыка[5] і літаратура[5] |
Бацька | Марк Туліюс Цыцэрон[d][7][8][9] |
Маці | Helvia[d][7][8][9] |
Дзеці | Марк Тулій Цыцэрон малодшы[d][3][8][9] і Тулія Цыцэроніс[d][10][3][8][…] |
Узнагароды | |
Цыцэрон нарадзіўся ў правінцыяльнай сям’і. Ён быў з так званых «homo novus» — новых людзей, продкі якіх ніколі не займалі высокіх дзяржаўных пасадаў. «Homo novus» рэдка карысталіся вядомасьцю і сустракаліся з абыякавым ці нават варожым стаўленьнем да іх рымскіх сэнатараў, калі яны спрабавалі пачаць палітычную кар’еру.
У складаныя для Старажытнага Рыма 80-я гады да н. э. Цыцэрон займаўся адукацыяй і разьвіцьцём сваіх талентаў — першапачаткова ён вучыўся ў Рыме, а пасьля ў гарадах Грэцыі (у тым ліку ў Атэнах). Там ён займаўся перш за ўсё рыторыкай і філязофіяй. Пасьля вяртаньня ў Рым Цыцэрон атрымаў вядомасьць як прамоўца ў судовых справах. Цыцэрон прайшоў праз асноўныя дзяржаўныя пасады квэстара, эдыла і прэтара, пасьля чаго стаў консулам 63 году да н. э. У час свайго консульства ён выкрыў змову Катыліны, за што атрымаў велізарную ўдзячнасьць ад рымлян. Яго нават празвалі «pater patriae», што магчыма перавесьці як «бацька Бацькаўшчыны».
Аднак хутка яго ворагі, якія зайздросьцілі яго ўзвышэньню, вымусілі Цыцэрона на некаторы час адправіцца ў выгнаньне. Там Цыцэрон актыўна працаваў над сваімі вядомымі творамі. Хутка Цыцэрона зноў запрасілі ў Рым, дзе ён стаў адным зь лідэраў сэнатараў, якія выступалі супраць Цэзара і падтрымлівалі Пампея. У час грамадзянскай вайны паміж імі Цыцэрон хутка перабег да Цэзара, які вельмі прыязна сустрэў яго.
Пасьля забойства Цэзара Цыцэрон захоўваў прыязныя адносіны са сваім вучнем і будучым імпэратарам Актавіянам Аўгустам, але той быў вымушаны даць згоду на забойства Цыцэрона, бо да гэтага імкнуўся вораг Цыцэрона і часовы палітычны саюзьнік Аўгуста Марк Антоніюс.
Цыцэрон напісаў шмат трактатаў у форме дыялёгаў на тэмы філязофіі, рыторыкі, права, палітыкі. Таксама захаваліся запісанымі некаторыя яго прамовы. Акрамя таго, ад Цыцэрона захавалася велізарная колькасьць лістоў да розных рымлян і адказы ад іх.
Лацінская мова яго твораў лічыцца ідэальнай. Шмат хто з больш позьніх рымскіх літаратараў і прамоўцаў імкнуўся да падабенства да Цыцэрона.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.