старажытнарымскі вайскавод, дыктатар From Wikipedia, the free encyclopedia
Гай Юліюс Цэзар (па-лацінску: Gaius Julius Caesar; 13 ліпеня 100 да н. э. ці 102 да н. э., Рым — 44 да н. э., Рым) — рымскі вайсковы і палітычны дзяяч, консул і прыкметны аўтар лацінскай прозы. Цэзар згуляў важкую ролю ў падзеях, якія прывялі да скачаваньня Рымскай рэспублікі й пачатку Рымскай імпэрыі. У 60 да н. э. Цэзар, Крас і Пампэй сфармавалі палітычны зьвяз, які дамінаваў у рымскай палітыцы на працягу некалькіх гадоў. Іхныя спробы праводзіць палітыку праз папулісцкую тактыку супрацьстаялі кансэрватыўным элітам у рымскім сэнаце, у тым ліку з боку Катона Малодшага, пры падтрымцы Цыцэрона. Заваёва Цэзарам Галіі, якая была скончана да 51 году да н. э., падоўжыла тэрыторыі Рыму да Ля-Маншу й Райну. Цэзар стаўся першым рымскім войскаводам, які здолеў прарвацца праз Райн, дзе пабудаваў мост, і правёў першае ўварваньне ў Брытанію.
Гай Юліюс Цэзар | |
па-лацінску: GAIVS IVLIVS CAESAR па-лацінску: DIVVS IVLIVS | |
Бюст Цэзара | |
Дыктатар Рымскай рэспублікі | |
---|---|
49 да н. э. — 15 сакавіка 44 да н. э. | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
не раней за 12 ліпеня 100 да н. э. і не пазьней за 13 ліпеня 100 да н. э.[1][2][3] Субура, Рым |
Памёр: |
15 сакавіка 44 да н. э.[4][5][6][…] (55 гадоў) Рым |
Партыя: | |
Сужэнец: | Карнэлія[d][9][10][11], Пампэя Сульля[d][12][10][11] і Кальпурнія[d][9][10][11] |
Дзеці: | Юлія[d][13][9][10][…], Пталямэй XV Цэзарыён[d][9][14] і Актавіян Аўгуст[9] |
Бацька: | Гай Юліюс Цэзар |
Маці: | Аўрэлія Кота |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў вельмі знатнай, але беднай патрыцыянскай сям’і Юліюсаў, якія ўзводзілі сваё паходжаньне да багіні Вэнэры і цара Анка Марцыюса. Дакладная дата яго нараджэньня невядомая, бо пачаткі адпаведных біяграфічных твораў Плютарха і Свэтоніюса не захаваліся. Падчас панаваньня ў Рыме дыктатара Сулы у 82 — 79 да н. э. быў вымушаны зьбегчы з Рыму і хавацца ў Азіі, бо Цэзар зьяўляўся сваяком Марыя і Цыны, ворагаў Сулы. Акрамя таго, Сула спрабаваў разьвесьці Цэзара зь яго жонкай Карнэліяй[15], выкарыстоўваючы свае дыктатарскія паўнамоцтвы. У час свайго выгнаньня Цэзар служыў у віфінскага цара[15] і аднойчы трапіў у палон да піратаў[16]. У выгнаньні Цэзар працягваў атрымліваць адукацыю (у прыватнасьці, на высьпе Родас[17]), што потым дапамагло яму ў палітычнай кар’еры. Цэзар быў майстрам лацінскай пісьмовай мовы, а таксама зьяўляўся выдатным прамоўцай.
Хутка пасьля адыходу Сулы ад улады Цэзар быў абраны на малодшую грамадзянскую пасаду квэстара. Сьмерць Сулы ў 78 да н. э. дазволіла вярнуцца да былых дэмакратычных традыцыяў. Адбываліся вольныя выбары магістратаў, суды зноўку сталі роўнымі, і рашэньні выносіліся не па пажаданьню дыктатара, а гэтак, як прагаласуюць судзьдзі. Цэзар быў ужо даволі бачнай палітычнай фігурай, таму што неаднаразова прыцягваў да суду магістратаў, якімі быў незадаволены народ (напрыклад, Далябэлу і Публіюса Антоніюса[18]). Таксама Цэзар зрабіў выдатную прамову падчас пахаваньня сваёй жонкі[19], пасьля чаго ён стаў лічыцца цудоўным прамоўцай. У гэтай прамове ён таксама закрануў тэму паходжаньня свайго роду ад багіні Вэнэры. Таксама Цэзар таемна аднавіў бюсты свайго сваяка Гая Марыя, якія ў свой час зьнішчыў Сула[20].
Празь некалькі год на выбарах прэтара Цэзар перамог зь вялікай перавагай, дзякуючы сваім здольнасьцям прамоўцы і велізарнай папулярнасьці сярод плебэяў, якія складалі большасьць выбарнікаў. Аднак на падтрымку сваёй папулярнасьці, у тым ліку на арганізацыю гульняў для народа, Цэзар патраціў безьліч грошаў, у выніку чаго яго фінансавае становішча вельмі пагоршылася[18]. Менавіта ў гэты час Цэзар зблізіўся з Красам, адным з найбагацейшых рымлянаў таго часу. Крас бачыў у Цэзары прыладу для барацьбы супраць свайго ворага Пампэя і таму шчодра азалаціў Цэзара[21].
У 63 да н. э., пасьля сьмерці вялікага пантыфіка Квінта Цэцыліюса Мэтэла Піюса, Цэзар быў абраны на гэтую вельмі ганаровую пасаду і стаў захавальнікам рымскіх рэлігійных традыцыяў, хаця на пасаду прэтэндавалі таксама два вельмі вядомых чалавека — Ісаўрык і Катул[22]. Аднак у часы Цэзара старыя рымскія рэлігійныя традыцыі амаль не паважаліся, а ў Рыме зьяўляліся новыя культы, прынесеныя з Грэцыі, Малай Азіі, Эгіпту і Блізкага Ўсходу, таму функцыі вялікага пантыфіка былі значна меншыя за ранейшыя.
У тым жа 63 да н. э. Рым перажыў найбуйнейшую спробу незадаволеных існуючым ладам кіраваньня зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот — змову Катыліны. Лічылася, што Цэзар меў дачыненьне да змовы, а раней, у 65 да н. э. ён нібыта быў адным з галоўных асобаў першай спробы змовы. Аднак доказаў удзелу Цэзара ў змове не было, таму супраць яго не былі высунуты прамыя абвінавачваньні. Аднак Катон Малодшы ў сваёй прамове ў сэнаце паспрабаваў абвінаваціць Цэзара ў дачыненьні да змовы[22], але Цыцэрон, які кіраваў раскрыцьцём змовы і пакараньнем вінаватых, ня стаў прымаць меры супраць Цэзара, улічваючы папулярнасьць Цэзара сярод плебеяў.
Пасьля прэтарства ў Рыме Цэзар выехаў у падначаленую яму на нейкі тэрмін правінцыю Дальняя Гішпанія[21]. У Гішпаніі Цэзар правёў некалькі невялікіх вайсковых кампаніяў і атрымаў навыкі ваяра і камандуючага[23], якія потым спатрэбіліся яму ў Галіі. Плютарх распавядае, што калі Цэзар ехаў у падначаленую яму Гішпанію і калі ён праязджаў празь невялікае селішча, Цэзар у адказ на нейкі жарт сваіх сяброў сказаў: «Што да мяне, я б хацеў быць першым тут, чым другім у Рыме»[21].
Праўленьне Цэзара лічаць аднім з галоўных момантаў у працэсе пераходу ад Рэспублікі да Імпэрыі, бо менавіта ён пачаў таптаць рэспубліканскія дзяржаўныя звычаі і ўсталёўваць новыя. Выдатны гісторык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Тэадор Момзэн у сваёй фундамэнтальнай «Рымскай гісторыі» ўсімі сродкамі ўзвышаў Цэзара, паралельна прыніжаючы ўсіх сучасных яму палітыкаў, і перш за ўсё Пампэя. Аднак лічыцца, што пазыцыя Момзэна знаходзілася пад уплывам палітычных падзеяў у Нямеччыне канца XIX стагодзьдзя. Шмат хто з гісторыкаў пачатку XX стагодзьдзя палемізаваў з Момзэнам адносна ягоных поглядаў, і ў тым ліку адносна яго відавочных цэзарыянскіх пазыцыяў. У больш позьніх, у тым ліку сучасных працах дзейнасьць Цэзара ацэньваецца нэўтральна і на фоне сучаснай яму вельмі складанай эпохі.
Ад кагномэна Цэзара паходзяць германская назва манарха kaiser і славянская цар. У гонар Цэзара таксама названыя месяц яго нараджэньня (былы квінтыліюс), назва якога перайшла ў шмат эўрапейскіх моваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.