From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі пантыфік (па-лацінску: Pontifex maximus) — вышэйшая пасада ў сыстэме старажытнарымскага рэспубліканскага жрэцтва. Была створана царом Нумай Пампіліюсам ў канцы VIII стагодзьдзя да н. э.
Пасада вялікага пантыфіка займалася пажыцьцёва. Пасьля сьмерці вялікага пантыфіка жрэцтва выбірала часовага вялікага пантыфіка, а наступны сталы вялікі пантыфік вызначаўся на выбарах. Пасада лічылася ганаровай, хаця і мела шмат абмежаваньняў: напрыклад, вялікі пантыфік ня меў права датыкацца да трупаў, ажаніцца ў другі раз, пакідаць Італію. Актавіян і пазьнейшыя рымскія імпэратары атрымлівалі пасаду вялікага пантыфіка, і хутка пасада страціла прэстыжнасьць. У 382 н. э. імпэратары адмовіліся ад «паганскага» тытула. Сёньня тытул вялікага пантыфіка зьяўляецца адным з тытулаў рымскіх пап.
Вялікі пантыфік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.