польскі фільм 2019 року рэжысэра Яна Камасы From Wikipedia, the free encyclopedia
«Це́ла Бо́жае» (па-польску: Boże Ciało) — польскі драматычны фільм 2019 року рэжысэра Яна Камасы[5]. Кандыдат ад Польшчы на атрыманьне прэміі Акадэміі за найлепшы замежны фільм-2020[6][7].
Цела Божае | |
Boże Ciało | |
Жанр | псыхалягічная драма |
---|---|
Рэжысэр | Ян Камаса |
Сцэнарыст | Матэўш Пацэвіч |
Прадусар |
|
У ролях |
|
Кампазытар | Яўген і Саша Гальперыны |
Апэратар | Пётар Сабацінскі |
Мантаж | Пжэмыслаў Хрусьцялеўскі |
Мастак | Marek Zawierucha[d][1] |
Вытворчасьць | Aurum Film |
Распаўсюд | Kino Świat[d] |
Дата выхаду | 29 жніўня 2019 (5 гадоў таму) |
Працягласьць | 116 хв. |
Краіна |
|
Мова | польская |
Бюджэт | $1,3 млн[2][3] |
Прыбытак | $8 млн[2][4] |
Старонка на IMDb |
Фільм заснаваны на сапраўднай гісторыі[8]. Падчас адбыцьця пакараньня ў моладзевай калёніі за ўчыненьне забойства 20-гадовы Даніель перажывае духоўнае перамяненьне і хоча паступіць у сэмінарыю, аднак злачынцы ня могуць стаць сьвятарамі. Пасьля ўмоўна-датэрміновага вызваленьня Даніеля накіроўваюць працаваць на тартак у незнаёмае мястэчка. Аднак Даніель замест гэтага выдае сябе за ксяндза і становіцца капланам у мясцовым касьцёле. З часам ён пачынае заваёўваць давер мясцовых парафіянаў, але крымінальнае мінулае зьнянацку нагадвае пра сябе…
Актор | Роля |
---|---|
Барташ Беленя | Даніель |
Аляксандра Канечная | дзячка Лідзія |
Эліза Рыцэмбэль | Марта |
Томаш Земтэк | Пінчэр |
Барбара Кужай | удава |
Зьдзіслаў Вардэйн | ксёндз-пробашч |
Лукаш Сімлят | ксёндз Томаш |
Лешэк Ліхота | войт мястэчка |
Большай часткай здымкі адбываліся ў вёсцы Ясьлісцы Падкарпацкага ваяводзтва. Сцэна на закінутай барцы зьнятая на Ружнаўскім возеры(pl) ў вёсцы Табашовай Малапольскага ваяводзтва[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.