Царква Сьвятой Тройцы (Амсьціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Параднай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′19.27″ пн. ш. 31°43′27.05″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Амсьціславе пачалі будаваць у першай траціне XIX ст., а асьвяцілі ў 1834 годзе[1]. У 1858 годзе яна пацярпела ад пажару, у 1865 годзе будынак аднавілі.
За савецкім часам царкву зачынілі, а ў 1958 годзе капітальна перабудавалі. У 2016 годзе замест навукова абгрунтаванай рэстаўрацыі помніка правялі яго рэканструкцыю, у выніку якой той набыў адрознае ад аўтэнтычнага аблічча.
Помнік архітэктуры клясыцызму. Складалася з асноўнага аб’ёма, трансэпта і вежы-званіцы. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца паўсфэрычны купал, над вежай-званіцай — з доўгім шпілем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.